У Брэсцкай вобласці суд аштрафаваў касметолага за незаконную медыцынскую дзейнасць дома З інфармацыі Вярхоўнага суда вынікае, што ў якасці пакаранння за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць быў прызначаны штраф 80 базавых велічынь (3.600 рублёў) і канфіскацыя атрыманага дахода у памеры 2 тыс. 837,68 рубля. Акрамя таго, касметолаг прыцягнутая да адказнасці паводле за "ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці з парушэннямі" — аштрафаваная на 100 б.в. (4.500 рублёў). У рамках гэтай часткі артыкула ў яе канфіскаваны даход у памеры 11 тыс. 227,31 рубля, а таксама 11 адзінак медыцынскіх апаратаў і прэпаратаў. Згодна з матэрыяламі справы, касметолаг больш за год аказвала паслугі па ролікава-вакуумным масажы, ін’екцыйнай мезатэрапіі, дарсанвалізацыі, ультрагукавой чыстцы твару і хімічным пілінгу — без спецыяльнага дазволу Міністэрства аховы здароўя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Look Studio / unsplash.com