Пытанне абароны аб’ектаў ад беспілотнікаў уключанае ў парадак дня восеньскіх вучэнняў АДКБ — генсакратар вайскова-палітычнага блока Цяпер адпрацоўваюцца “магчымыя варыянты таго, як можна падзяліцца досведам выкарыстання” дронаў, “супрацьдзеяння беспілотнікам і магчымасцямі абароны ад іх”, вынікае з заявы генсакратара АДКБ Таалатбека Масадыкава ў інтэрв’ю ТАСС. “Думаю, вайскова-прамысловыя комплексы РФ, Беларусі ды іншых краін таксама адпрацоўваюць гэтыя пытанні. Вядома, усе спрабуюць навярстаць, бо вайна змянілася, формы вядзення вайны змяніліся”, — заявіў генсакратар АДКБ. І Масква, і Кіеў шырока выкарыстоўваюць беспілотнікі ў поўнамаштабнай вайне, якую Расія пачала супраць Украіны 24 лютага 2022 года, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: mil.in.ua