"Аналітыка ад Позірку". Каля 500 працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якіх улады называюць "нядбайнымі", "п'яніцамі" і "лайдакамі", прызвалі на вайсковыя зборы. 170 з іх ужо накіравалі "абараняць мяжу" з Украінай. ☝🏻Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што пасля перападрыхтоўкі гэтыя людзі добра сябе паказваюць і ўжо выконваюць задачы на паўднёвай мяжы. Пры гэтым не зразумела, на якой прававой падставе людзей караюць за працоўныя парушэнні адпраўкай у войска. Паводле палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, гісторыя з "алкашамі" ў спецназе выглядае абсурдна, але для чыноўнікаў і вайскоўцаў стала рэальнай праблемай. Чытайце, што адбываецца, у матэрыяле для @pozirkonline 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку