Праблемы ў аздараўленчых лагерах выяўленыя амаль ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці У лагерах 16 з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці зафіксаваны факты “невыканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры арганізацыі харчавання дзяцей”, “парушэння ўмоў захоўвання прадуктаў”, “тэхналогіі прыгатавання ежы”. Адзначаныя недахопы пры “ажыццяўленні выхаваўчага працэсу”, а таксама “ў арганізацыі працы з кадрамі”, вынікае з паведамлення Генпракуратуры. У шэрагу раёнаў таксама выяўленыя “недахопы ў дзейнасці арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў частцы тэхнічнага і санітарнага стану дзіцячых гульнявых пляцовак”. Паводле вынікаў праведзеных улетку праверак органы пракуратуры вобласці ўнеслі 33 прадстаўленні і выдалі 30 прадпісанняў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 grodnotrans.by