У суд накіраваная справа кіроўцы, які зімой сутыкнуўся з хлопчыкам на цюбінгу ва Уздзенскім раёне 57-гадоваму кіроўцу інкрымінавана парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамляе Генеральная пракуратура Згодна з матэрыяламі справы, удзень 21 лютага ў вёсцы Падсадскія абвінавачаны здзейсніў наезд на малалетняга, які з’язджаў на цюбінгу са снежнай горкі ў лесапасадцы непасрэдна ля прасёлкавай дарогі. Дзіця атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. ☝️У Беларусі кожную зіму падчас катання на цюбінгу траўмуецца значная колькасць дзяцей. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, толькі з 26 лістапада 2025 года па 23 лютага 2026-га пры катанні на цюбінгах, ледянках, санках і іншых сродках была зарэгістраваная 1.031 траўма. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com