Сваякі апазналі целы двух альпіністаў, якія загінулі на піку Курумды Сваякі апазналі целы двух альпіністаў, якія загінулі на піку Курумды ў Кыргызстане, паведаміла УУС Ошскай вобласці. Загінулымі аказаліся 43-гадовы грамадзянін Беларусі Максім Палянскі і 37-гадовы грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў. Трэці ўдзельнік групы, 60-гадовы беларус Мікалай Свірыдаў, пакуль не знойдзены. 26 жніўня пошукава-выратавальныя работы былі прыпыненыя на нявызначаны тэрмін праз каменныя абвалы і лавіны. Выратавальнікаў эвакуявалі верталётам у Ош. Група ў поўным складзе паднялася на пік Курумды 1 жніўня, а на наступны дзень апошні раз выйшла на сувязь. Да аўтамабіля, які чакаў альпіністаў 4 жніўня, яны не прыйшлі. У выпадку з'яўлення інфармацыі пра магчымае месца знаходжання Свірыдава пошукавая аперацыя будзе працягнутая. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сацсеткі