Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 2 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
Лукашэнка бачыць магчымасць аднаўлення “паўнавартаснага канструктыўнага дыялогу” з Малдовай
Перакананне ў тым, што “назапашаны за тры дзесяцігоддзі досвед узаемавыгаднай супрацы”, нягледзячы на “напружаную міжнародную абстаноўку”, паслужыць “асновай для аднаўлення паўнавартаснага канструктыўнага дыялогу” паміж Беларуссю і Малдовай, выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы малдаўскі народ з Днём Незалежнасці.
“Нас збліжаюць агульны гістарычны лёс і памяць пра подзвіг бацькоў і дзядоў, якія плячо ў плячо змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны”, — адзначыў ён.
☝️14 ліпеня паведамлялася, што Малдова далучылася да прынятага месяцам раней пакета санкцый Еўрасаюза, у якім фігуруе беларуская кампанія “Ізавак”. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведвала Малдову ў кастрычніку 2023 года на запрашэнне дзейнага прэзідэнта краіны Маі Санду.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Кішынёў. Ілюстрацыйнае фота: турыстычны партал Visit Chișinău
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 27 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Лекцыя "Агульная гісторыя стылю і гук" у Мінску (арт-прастора "Accidental Point", вул. Кальварыйская, 21, 19.00).
▪️Адкрыццё выставы Міхаіла Ляўковіча "Пачуццё прыналежнасці" ў Мінску (арт-гасцёўня "Высокае месца", вул. Герцэна, 2А, 18.00).
▪️Канцэрт гурта "Аўторак" у Гродне (цэнтральная бібліятэка імя Макаёнка, вул. Савецкіх памежнікаў, 51/2, 18.00). Уваход -- па чытацкім білеце.
▪️ Музычна-паэтычны вечар "Краса і сіла" ў Мінску (музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7А, 19.00). Квіток — 10 рублёў.
▪️Сустрэча "Афіцыйная праца і легалізацыя ў Польшчы" ў Кракаве (Прастора, ul. Mikołajska 4/6, 19.00).
▪️ Лекцыя “Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця – карціна” ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, К. Маркса, 24, 18.30). Уваход — па квітку ў музей.
▪️Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве (Беларускі дом, ul. Kryniczna 6, 18.00). Запіс.
▪️Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Мінску (скульптурны дворык музея Азгура, вул. Азгура, 8, 21.00). Квіткі — 35 рублёў.
Жанчына спрабавала перасекчы беларускую мяжу ўнутры надзіманага матраца
Жанчыну ўнутры надзіманага матраца спрабаваў правезці 34-гадовы грамадзянін Малдовы, едучы ў Германію на аўтамабілі “Аўдзі“ праз пункт пропуску Брузгі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Аўтамабіль падаўся падазроным, яго адправілі на сканаванне. Пры аналізе атрыманага малюнка “стала відавочна, што ў надзіманым матрацы, які знаходзіцца ў аўто, схаваны чалавек“.
У сувязі з выяўленнем прыкмет злачынства, матэрыялы перададзеныя ў органы памежнай службы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 customs.gov.by
🌙 Галоўныя навіны 26 жніўня:
📁 Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Аляксандра Свірскага і музыканта Вадзіма Дубойскага.
🇺🇦 Льготная працэдура атрымання беларусамі грамадзянства Украіны не закране сілавікоў — Ганчарэнка.
🐱 Абавязковая рэгістрацыя хатніх катоў можа стаць добраахвотнай.
🇪🇺 ЕС асудзіў наданне ў Беларусі "экстрэмісцкага" статусу праектам, якія ім падтрымліваюцца.
🎢 У Мінскім раёне абвалілася частка парэнчаў моста праз Свіслач.
📹 Мінскія вароны гуляюць у футбол.
Крыніца: threads.com/@maria.tarasyuk
У Мінскім раёне абвалілася частка парэнчаў моста праз Свіслач
Частка агароджы на мосце, які злучае награгарадок Новы Двор з прыпынкам грамадскага транспарту, упала ў раку 25 жніўня. Як піша рэдактар выдання “Прысталічча“ Лізавета Мазурчык, “людзі баяцца, што за падзеннем парэнчаў рушыць і іншае разбурэнне”.
Паводле “Мінскаблдарбуд”, рамонт запланаваны на 4-ы квартал 2026 года, работы плануецца пачаць 7 верасня. Распрацоўваецца праектная дакументацыя.
☝️У 2025 годзе на 255 аб’ектах будаўніцтва транспартнай інфраструктуры выяўлена 7.596 дэфектаў і парушэнняў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 20 траўня прадстаўнік Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Петрачэнка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pristalica.by
У першай палове 2026 года 90% беларускіх інвестыцый за мяжой прыйшлося на РФ, доля тых, што паступілі адтуль, склала 66%
У студзені — чэрвені 2026 года беларускія суб’екты накіравалі за мяжу інвестыцый на 3,6 млрд долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Практычна ўсе з іх прыйшліся на арганізацыі Расіі (90,3%).
Замежныя інвестары за шэсць месяцаў 2026 года ўклалі ў рэальны сектар беларускай эканомікі 5 млрд долараў. Асноўныя інвестыцыі былі ад суб’ектаў гаспадарання РФ (66,2%), Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (11%) і Кіпра (5,9%).
☝️За 2025 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 7,6 млрд долараў — на 10,1% больш, чым у 2024-м (6,9 млрд).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
В суд направлено дело о краже почти 50 т металлолома с предприятия в Шумилинском районе
Обвиняются директор и два бухгалтера, сообщает Генеральная прокуратура.
Согласно материалам дела, директор похитил металлолом, принадлежащий райисполкому. Стоимость похищенного превысила 9 тыс. рублей, преступный доход, полученный фигурантом, составил 5,3 тыс. рублей.
Избранную ранее в отношении обвиняемых меру пресечения в виде подписки о невыезде и надлежащем поведении прокурор при направлении дела в суд оставил без изменения.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 magnific.com
edited
ЕС асудзіў наданне ў Беларусі "экстрэмісцкага" статусу праектам, якія ім падтрымліваюцца
Еўрапейскі саюз "застаецца салідарным з народам Беларусі і будзе падтрымліваць яго права на аб'ектыўную інфармацыю, магчымасці для навучання і прафесійнай дзейнасці ва ўмовах акадэмічнай свабоды", гаворыцца ў заяве прэс-службы Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Гаворка пра вэб-сайты і старонкі ў сацыяльных сетках праекта EUvsDisinfo, Цэнтральнага агенцтва па кіраванні праектамі Літвы (CPVA), праграм SALT і Education for Belarusians ("Адукацыя для беларусаў"), якія падтрымліваюцца ЕС.
Рашэнне Мінска названа "яшчэ адным прыкладам сістэматычных намаганняў рэжыму па падаўленні крытычнага мыслення, абмежаванні асноўных свабод і звужэнні грамадзянскай прасторы".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Caniceus / pixabay.com
edited
27 августа состоится опознание двух найденных в горах Кыргызстана тел альпинистов
Об этом сообщает портал kurumdy.by, созданный для содействия поискам альпинистов из Беларуси и Литвы, пропавших в горах Кыргызстана.
Вертолет доставил тела в Сары-Таш, оттуда в сопровождении милиции они перевезены в морг Оша. На место для опознания выехали родственники.
26 августа работа группы спасателей на склоне приостановлена на неопределенный срок: в кулуаре каменные обвалы и лавины. Все спасатели вывезены вертолетом в Ош.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 kurumdy.by / скриншот: "Позірк"
edited
Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Аляксандра Свірскага і музыканта Вадзіма Дубойскага
Дубойскі — гітарыст і ўдзельнік хардкор-панк-гурта Vagitta. Як паведамляў "Позірк", у жніўні 2020 года ў Брэсце ён быў затрыманы сілавікамі і збіты. Дубойскі ўцёк ад крымінальнага пераследу ў Расію, быў затрыманы па запыце беларускіх уладаў, але не перададзены Беларусі паводле патрабавання Еўрапейскага суда па правах чалавека. Ён праз некаторы час пакінуў Расію.
Звестак пра Свірскага ў адкрытым доступе няма.
☝️Працэдура спецыяльнай вытворчасці прымяняецца паводле 34 складаў злачынстваў. Сярод іх — акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, дзяржаўная здрада, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да ўвядзення санкцый.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 dzr.by
edited
Абавязковая рэгістрацыя хатніх катоў можа стаць добраахвотнай
Таксама прапануецца адмяніць абмежаванне на колькасць сабак і катоў у шматкватэрных дамах. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі МЖКГ Надзея Сяўрук.
Паводле слоў чыноўніцы, новаўвядзенні ўключаныя ў праект пастановы Савета міністраў аб правілах утрымання сабак і катоў, якая рыхтуецца на змену правілам, зацверджаным у 2001 годзе.
☝️Дакумент распрацаваны ў працяг закона "Аб адказным абыходжанні з жывёламі", які дзейнічае ад 1 студзеня 2025 года. Паводле слоў Сяўрук, ключавым у ім стала замацаванне статусу жывёлы "як жывой істоты, якая адчувае фізічныя і маральныя пакуты".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
МАРГ вынесла папярэджанне Цэнтру інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама за зацягванне разгляду праграмнага прадукту-канкурэнта ў ЖКГ
Прадукт распрацавала кампанія “Брайт Салюшэнз” — член Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, які падаў у МАРГ заяву аб парушэнні цэнтрам антыманапольнага заканадаўства.
Міністэрства адзначае, што цэнтр з’яўляецца распрацоўшчыкам канкуруючага праграмнага прадукту — аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы “ДомУлік“.
☝️МАРГ “прыйшло да высновы аб наяўнасці ў бяздзейнасці КУП “ЦІТ Мінгарвыканкама” прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства, якое выявілася ў зацягванні працэдуры ўзгаднення і прыняцця рашэння па звароце суб’екта”. Цэнтру вынесена папярэджанне.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Беларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года
У першай сямёрцы па росце спажывецкіх цэн за сем месяцаў 2026 года Кыргызстан (6,7%), Украіна (+6%), Казахстан (+5,7%), Літва (+5,3%), Расія (+4,75%), Малдова (+4,65%) і Грузія (+3,9%). Беларусь і Узбекістан маюць паказчык 3,2%.
У ліпені хуткасць павелічэння спажывецкіх цэн у Беларусі, як і ва Украіне (па 0,3%), была пятай пасля Кыргызстана (+1,1%), Казахстана (+0,6%), Расіі (+0,54%) і Эстоніі (+0,5%). Далей — Літва (+0,2%) і Таджыкістан (+0,1%).
☝️Дэфляцыя зафіксаваная ў Азербайджане, Узбекістане (па -0,1%), Малдове (-0,14%), Грузіі (-0,4%), Латвіі (-0,7%), Арменіі (-1,4%).
украінцы на акупаваных [Расіяй] тэрыторыях".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Пограничники пресекли две попытки перемещения наркотиков из Польши, возбуждены уголовные дела
О предотвращении двух попыток “перемещения наркотиков из Польши” сообщает Государственный пограничный комитет.
24 августа в пункте пропуска Брузги (с польской стороны Кузница) под водительским сиденьем автомобиля жителя Гомельской области с помощью служебной собаки было “обнаружено кристаллическое вещество белого цвета”.
“Экспертиза показала, что изъятое является особо опасным психотропным веществом, в составе которого обнаружены 4-СМС и 4-ВМС”,
— отмечается в релизе.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 ГПК
edited
Льготная працэдура атрымання беларусамі грамадзянства Украіны не закране сілавікоў — Ганчарэнка
Спрошчаная працэдура атрымання беларусамі грамадзянства Украіны ў выпадку прыняцця прапанаванага законапраекта не закране сілавікоў. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу "Белсат" заявіў народны дэпутат Украіны, член міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады "За дэмакратычную Беларусь" Аляксей Ганчарэнка.
Паводле яго слоў, цяпер не відаць "ніякага асуджэння або актыўных каментароў супраць гэтага законапраекта".
"Мне здаецца, украінцы разумеюць, што ёсць розніца паміж беларусамі і Лукашэнкам. Трэба адрозніваць беларусаў, якія маюць дачыненне да антыўкраінскай дзейнасці, — на жаль, такія ёсць, у першую чаргу спецслужбы, Узброеныя сілы і г.д.",
— падкрэсліў палітык.
Астатніх беларусаў дэпутат параўнаў з "такімі ж закладнікамі, як украінцы на акупаваных [Расіяй] тэрыторыях".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 reddit.com
Доллар, евро и юань подешевели на биржевых торгах 26 августа
Американская, единая европейская, а также китайская валюты подешевели на торгах Белорусской валютно-фондовой биржи 26 августа 2026 года.
Котировка доллара снизилась до 3,0046 (-0,36%; -0,0109), евро — до 3,5054 рубля (-0,14%; -0,005), юаня — до 4,4864 за 10 (-0,33%; -0,015).
Российский рубль подорожал до 3,5832 за 100 (+0,1%; +0,0036).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 https://minfin.com.ua
Міліцыя і МНС вучацца абараняць прадпрыемствы ад "дэструктыўных сіл", следчыя - займаць "апорны пункт праціўніка"
У Мінскай вобласці прайшлі камандна-штабныя вучэнні сілавікоў, падчас якіх адпрацоўвалі дзеянні пры масавых беспарадках, надзвычайных сітуацыях і тэрарыстычных пагрозах.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што буйныя прадпрыемствы вобласці могуць стаць аб'ектамі ўздзеяння "дэструктыўных сіл". У вучэннях таксама адпрацоўвалася выкарыстанне спецтэхнікі МНС.
Супрацоўнікі Следчага камітэта разам з байцамі СОБР трэніраваліся ва ўмовах, набліжаных да баявых: адбівалі напад, займалі "апорны пункт праціўніка" і затрымлівалі ўмоўных злачынцаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба МУС
"Аналітыка ад Позірку". Беларуская эканоміка расце хутчэй за расійскую: за студзень-ліпень ВУП павялічыўся на 2,1%, тады як Расія чакае каля 1% росту за год.
☝🏻Аднак гэта не азначае, што залежнасць Беларусі ад Расіі зменшылася. Рост падтрымліваюць унутраны попыт, інвестыцыі, будаўніцтва і сельская гаспадарка, але галоўным рынкам для беларускіх тавараў па-ранейшаму застаецца Расія.
Запаволенне расійскай эканомікі ў выніку можа адбіцца і на Беларусі. Таму цяперашні рост ВУП, на думку эканамічнага аглядальніка Алеся Гудзіі, хутчэй часовая з'ява, чым прыкмета новай эканамічнай мадэлі. Чытайце, чаму так у матэрыяле для @pozirkonline
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
edited
У польскім Вроцлаве здзейсненае нападзенне на беларуса-таксіста на нацыянальнай глебе, распачатая крымінальная справа
Да пяці гадоў пазбаўлення волі пагражае 23-гадоваму мужчыну (грамадзянства не ўдакладняецца) за нападзенне на 66-гадовага беларуса — кіроўцу таксі. Пра гэта паведаміла намесніца камісара муніцыпальнай паліцыі Вроцлава Аляксандра Фрэйс.
Як адзначаецца ў рэлізе, пацярпелы паведаміў праваахоўнікам, што яго пасажыр, пачуўшы так званы ўсходні акцэнт падчас размовы па-польску, "пачаў выкарыстоўваць абразлівыя выразы, якія тычыліся яго нацыянальнасці".
Пасля гэтага малады мужчына ўдарыў кіроўцу па галаве шкляной бутэлькай.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Скрыншот "Позірк"
СК проводит проверку по факту смерти мужчины в больнице Борисова
О проведении проверки по факту смерти пенсионера в Борисовской центральной районной больнице сообщают госСМИ со ссылкой на Следственный комитет.
По данным следствия, 22 августа мужчина 1955 года рождения был доставлен бригадой скорой помощи в медучреждение и госпитализирован в кардиологическое отделение. Позже “состояние мужчины резко ухудшилось, в связи с чем он был переведен в отделение реанимации и интенсивной терапии, где через некоторое время скончался“.
Проверка проводится совместно с представителями Министерства здравоохранения.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Мінская праўда"