Каардынацыйная рада сфармавала дэлегацыю ў Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы КР адзначае, што галасаванне за склад дэлегацыі было рэйтынгавым. Першыя тры з васьмі кандыдатаў увайшлі ў асноўны склад: экс-дыпламат Ірына Халопіца, Юрый Губарэвіч (кааліцыя Латушкі і Рух "За Свабоду") і Аляксандра Дойніч (фракцыя "Наступ"). Іх намеснікамі сталі кандыдаты, якія занялі наступныя тры месцы: былы муніцыпальны дэпутат у Германіі, прадстаўнік "народных амбасад" Міхаіл Рубін ("Хопіць баяцца"), Аляксандр Лапко ("Наступ") і Анастасія Свіркова ("Еўрапейскі выбар"). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belarus-nau.org