Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. Россиянину грозит до 10 лет лишения свободы за попытку ввоза в Беларусь кокаина О задержании в пункте пропуска Брест 51-летнего гражданина России сообщает Государственный таможенный комитет. Мужчина пересекал границу в рейсовом автобусе, заявил об отсутствии у него запрещенных либо ограниченных к перемещению товаров, однако, как отмечается, в ходе досмотра его личных вещей таможенники нашли 0,47 грамма кокаина. ☝️В отношении гражданина России возбуждено уголовное дело. Отмечается, что фигуранту грозит до 10 лет лишения свободы. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: pixabay.com

  2. Лукашэнка: У нас ёсць тэхналогіі, каб навучыць, забяспечыць усім неабходным народ М’янмы У Беларусі ёсць “усе тэхналогіі”, каб “сёння і заўтра дапамагчы, навучыць, забяспечыць усім неабходным м’янманскі народ”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з прэзідэнтам М’янмы Мін Аун Хлайнам. Паводле слоў прамоўцы, у М’янме “ўжо зразумелі”, што Беларусь і яе грамадзяне “абавязковыя і здольныя вырашыць многія задачы”, якія стаяць перад народам М’янмы. Лукашэнка падкрэсліў, што прэзідэнт М’янмы “забяспечыў палітычную стабільнасць у сваёй дзяржаве”. 👆3 красавіка Лукашэнка “ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста” павіншаваў Мін Аун Хлайна з “абраннем на пасаду прэзідэнта” краіны. У той дзень парламент М’янмы выбраў ім лідара хунты, які ачоліў ваенны пераварот у 2021 годзе, калі быў зрынуты дэмакратычна абраны ўрад. Пасля пачаліся масавыя пратэсты і грамадзянская вайна. Агульная колькасць загінулых ацэньваецца як найменей у 90 тыс. чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

  3. На беразе возера ў Лагойскім раёне загінуў 42-гадовы мінчанін — меркавана на яго ўпала дрэва Трагедыя здарылася ўчора на беразе возера каля вёскі Забор’е, паведамляе дзяржпартал mlyn.by. Паводле папярэдняй інфармацыі Следчага камітэта, моцным парывам ветру “сасну вырвала з коранем, пасля чаго дрэва ўпала на мужчыну”. У сутачнай зводцы МНС паведамляецца, што за за мінулыя суткі з прычыны ўзмацнення ветру з парывамі да 15,3 м/с пашкоджаны дах аднаго прыватнага жылога дома — у Хойніках (Гомельская вобласць). У чатырох раёнах Гомельскай вобласці зафіксавана 9 выпадкаў падзення дрэў (у Ельскім раёне — 5, Хойніцкім — 2, у Рэчыцкім і Рагачоўскім — па 1). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: ТРВОД

  4. edited

    У Рэчыцкім раёне затрыманы матацыкліст з 3,5 праміле алкаголю Кіроўца матацыкла "на законнае патрабаванне спыніцца не адрэагаваў і паспрабаваў уцячы", паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. Парушальнік — 38-гадовы жыхар Рэчыцкага раёна, які не толькі не меў права кіравання транспартнымі сродкамі, але і быў п’яны. Вынікі экспертызы паказалі 3,52 праміле алкаголю. ☝️На мужчыну складзена шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Ён пазбаўлены правоў кіроўцы на пяць гадоў і аштрафаваны на 9.000 рублёў. Матацыкл змешчаны на ахоўную стаянку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: УУС Гомельскага аблвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"

  5. 28 чалавек незаконна праніклі ў Латвію праз пракапаны з Беларусі тунэль Дзяржаўная памежная ахова затрымала мігрантаў 20 жніўня ў горадзе Краславе, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Беларуссю. Прадстаўнікі ведамства выявілі за 20 метраў ад мяжы “замаскіраваны мохам падземны ход”, гаворыцца ў паведамленні. Гэта другі выпадак выяўлення тунэлю, які вядзе з Беларусі ў Латвію. Першы такі факт зафіксаваны ў ноч на 11 жніўня, тады паведамлялася, што праз тунэль прайшло 15 мігрантаў. ☝️Як паведамляў “Позірк”, 109 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавала Латвія ў мінулыя суткі, 20 жніўня. Столькі ж было 16 жніўня, у наступныя тры дні актыўнасць мігрантаў была меншая — 45, 18 і 10 спробаў. Нелегалы штурмуюць беларуска-латвійскую мяжу 149 дзён запар, з 25 сакавіка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Дзяржаўная памежная ахова Латвіі

  6. edited

    ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Когда Александр Лукашенко рассуждает о надоях, кормах, урожаях, он выглядит максимально естественным. Его опыт директора совхоза проявляется особенно ярко. Видно, что это — его стихия. Между тем Беларусь давно не является исключительно аграрной страной, развитие которой зависит от успехов уборочной. А внимание, которое уделяется агропромышленному комплексу, непропорционально большое. Проблема в том, что логику советской плановой системы с разносами чиновников, поиском виноватых, административным перераспределением ресурсов руководитель Беларуси перенес не только на управление современным сельским хозяйством, но и на страну в целом, пишет в материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  7. Мінабароны акрэдытавала новага ваеннага аташэ Германіі Ім стаў падпалкоўнік Міхаэль Герстенекер, вынікае з паведамлення ведамства. Паведамляецца, што ў сувязі з гэтым у дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны прайшла сустрэча з прадстаўнікамі амбасады Германіі ў Беларусі. На сустрэчы, як заяўляецца, бакі абмяняліся думкамі па “актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі”, абмеркавалі “стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы”. Амбасаду ФРГ у Беларусі ўзначальвае павераная ў справах Германіі Катрын аўс дэм Зіпен. Яна ўручыла даверчыя граматы міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову 25 лістапада 2025 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны

  8. edited

    У трох раёнах забаронена, у 12 — абмежавана наведванне лясоў Забарона дзейнічае ў Брагінскім, Хойніцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці. У 12 раёнах уведзеныя абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў. Гэта тычыцца Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Лоеўскага, Нараўлянскага, Ельскага, Мазырскага раёнаў (усе — Гомельская вобласць), Брэсцкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага (усе — Брэсцкая вобласць), а таксама Салігорскага (Мінская). У астатніх 103 раёнах дазволена свабодна наведваць лясы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  9. edited

    71 дзіця атрымала дапамогу ў рамках збору для дзяцей палітвязняў 8.215 еўра з 15.000 запытаных сабрана для дзяцей палітвязняў да новага навучальнага года, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol. Збор быў абвешчаны 31 ліпеня. Першапачаткова запытвалася 10.000 еўра. ☝️Плануецца, што на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да сёння. 71 дзіця ўжо атрымала дапамогу ў рамках збору. Каб атрымаць дапамогу, прадстаўнік сям'і палітвязня мае запоўніць адпаведную форму. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: "Настоящее время"

  10. edited

    Жанчына патанула ў Бабруйску Як паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах, 19 жніўня ў 18:42 ратавальнікам паступіла паведамленне аб здарэнні на рацэ Бярэзіна ў раёне вуліцы Талстога. У 19:34 работнікі МНС дасталі загінулую з вады за пяць метраў ад берага. ☝️У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле даных МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025 годзе — 282 (12). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ТРВОД

  11. Амбасада Беларусі ў Фінляндыі будзе закрытая з 1 верасня Адпаведная пастанова ўрада апублікаваная 21 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі былі ўстаноўлены 26 лютага 1992 года. 1 кастрычніка 2010 года ў Мінску было адкрыта аддзяленне амбасады Фінляндыі ў Літве. Дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Хельсінкі пачало функцыянаваць 5 снежня 2011-га. З інфармацыі на сайце дыпмісіі вынікае, што яе мандат таксама распаўсюджваецца на Данію. ☝️Фінляндыя, з’яўляючыся членам Еўрапейскага саюза, не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. ЕС увёў у дачыненні да прадстаўнікоў ягонага рэжыму санкцыі. Афіцыйны Хельсінкі паслядоўна падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Хельсінкі. Ілюстратыўнае фота: Tapio Haaja / unsplash.com

  12. Кампенсацыя выдаткаў на ўдзел беларускіх суб’ектаў гаспадарання ў замежных выставах вырасце ўдвая Павелічэнне кампенсацыі з 250 да 500 базавых велічынь прадугледжана ўказам “Аб стымуляванні ўдзелу ў міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах)”, які ўчора падпісаў Аляксандр Лукашэнка. “Акрамя таго, кратнасць гэтых кампенсацый павялічваецца з адной да дзвюх пры ўдзеле ў такіх выставах (кірмашах) у розных краінах“, — адзначае прэс-служба Лукашэнкі. Падкрэсліваецца, што “навацыі ўказа накіраваныя на пашырэнне рынкаў збыту айчынных тавараў і магчымасцяў для ўдзелу беларускіх экспарцёраў у міжнародных спецыялізаваных выставах”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: be.universeoptical.com

  13. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 21 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Экскурсіі па Мінску на рэтрааўтобусе ЗІС-8 Падрабязнасці: retrobus.by ▪️Тэатральная гасцёўня: спектакль "Квадратура круга". Гісторыка-культурны комплекс "Лошыцкі" (вул. Чыжэўскіх, 17), 19:00 — 20:40 ▪️Дыскатэка нулявых з Вікторыяй Даргель, 19:00 ГЦ "Galileo", 4-ы паверх, фудмол "Канкорс", вул. Бабруйская, 6. Уваход вольны ▪️Кінавечар, летняя атмасфера і выдатныя фільмы. Лакацыя: Амфітэатр (ля фантана Палаца спорту), 18:00 — 22:30

  14. edited

    🌙 Галоўныя навіны 20 жніўня: 🥷 BelPol раскрыў імёны фігурантаў шпіёнскай сеткі рэжыму Лукашэнкі ў краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі 🔸 Амбудсмены Украіны і РФ зноў сустрэліся ў Беларусі 📈 Гандлёвыя сеткі не павінны перашкаджаць крамам "Белкаапсаюза" — указ ❌ Беларусь закрывае амбасаду ў Фінляндыі 📢 Над Гомелем, верагодна, зноў лёталі беспілотнікі РФ — "Флагшток" 🏅 Бяляцкі ўдастоены ўзнагароды NED — медаля “За заслугі перад дэмакратыяй” 📹 Кола агляду ў Гродне Крыiца: threads.com/@svetlana_stvch

  15. edited

    BelPol раскрыў імёны фігурантаў шпіёнскай сеткі рэжыму Лукашэнкі ў краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Апублікавалi другую частку расследавання пра шпіёнаў, якія працуюць пад выглядам беларускіх дыпламатаў. Паводле версіі BelPol, шэраг дыпламатаў звязаныя з ГРУ (ваеннай разведкай) і КГБ. У многіх з іх, як сцвярджаецца, ёсць пашпарты прыкрыцця і падробленыя вадзіцельскія пасведчанні на выдуманыя імёны. ☝️Таксама адзначаецца, што частка названых асоб — родам з Расіі або дзеці расійскіх вайскоўцаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: Craig Whitehead / unsplash.com

  16. Каля 20% беларускіх падлеткаў праводзяць у лічбавым асяроддзі больш за 6-7 гадзін штодзень — даследаванне РНПЦ псіхічнага здароўя У навучальныя дні гэта часцей за ўсё 3–4 гадзіны, у выхадныя — 4–5. Спецыялісты лічаць дапушчальным узроўнем да 5 гадзін, але засцерагаюць ад негатыўнага ўплыву на зрок, сон і рухальную актыўнасць. Сярод самых папулярных платформаў: "Тэлеграм", "ЦікТок", "Інстаграм". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: pixabay.com

  17. edited

    Гандлёвыя сеткі не павінны перашкаджаць крамам “Белкаапсаюза” — указ Раней Лукашэнка раскрытыкаваў стратнасць кааперацыі: за першую палову 2026 года яна склала 16,4 млн рублёў (рост у 11 разоў), за 2025 год колькасць сельскіх крам скарацілася на 314. "З гэтай мэтай на мясцовым узроўні выбудоўваецца сістэма — звод нормаў — для сфер гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання. Улічваюцца, з аднаго боку, пажаданні жыхароў сельскай мясцовасці, з другога — эканамічныя інтарэсы суб’ектаў гандлю" — гаворыцца ў паведамленні. Указ уводзіць з 2027 года персанальную адказнасць кіраўнікоў за гандаль на вёсцы, падатковыя льготы да 2029-га, дазваляе гандаль алкаголем без абмежаванняў і абавязковыя маршруты для аўтакрам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 officelife.media

  18. Аляксандр Ланецкі адмовіўся ад пасады ў "Літоўскіх аэрапортах" пасля абвінавачанняў у сувязях з Расіяй і Беларуссю Дэпутаты-кансерватары публічна паставілі пад сумнеў яго адпаведнасць патрабаванням. Яны выявілі яго ранейшую дзейнасць, звязаную з расійскім і беларускім рынкамі, а таксама супрацоўніцтва з прарасійскімі СМІ. Ланецкі называў вайну ва Украіне "спецыяльнай ваеннай аперацыяй", а "ЛНР" — тэрыторыяй "з незразумелым прававым статусам". ☝️Прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў у Вільнюс, ажыццёўленую беларускімі ўладамі ў траўні 2021 года, Ланецкі, як паведамляецца, назваў “нейтральнай у дачыненні да Беларусі“, што “не супадае з афіцыйнай пазіцыяй Літвы“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Аляксандр Ланецкі / lrt.lt

  19. У Пружанскім раёне на пажары загінуў 5-гадовы хлопчык, які знаходзіўся дома адзін У аграгарадку Клепачы 20 жніўня дзіця знаходзілася дома адно — маці была на працы. Паводле папярэдніх даных, прычынай смерці стала атручванне чадным газам. Ачаг узгарання — ложак, на якім знойдзены згарэлы фен. Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі здарылася 4.623 пажары (+9,4%), загінула 453 чалавекі (+19,2%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СК

  20. Лукашэнка прызначыў членам Савета Рэспублікі лідара праўладных камуністаў Сыранкова Адпаведны ўказ падпісаны 20 жніўня. Сыранкоў — былы настаўнік, дырэктар школы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2019–2023). У траўні 2024 года ўзначаліў КПБ. На выбарах 2025 года заняў другое месца з 3,21% галасоў. У Савеце Рэспублікі 64 месцы: 56 абіраюцца мясцовымі саветамі, 8 прызначае Лукашэнка. Гэта трэцяе прызначэнне ў верхнюю палату за час восьмага склікання (пачатак працы — красавік 2024 года). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Фота: mlyn.by

  21. Older posts