У Рэчыцкім раёне затрыманы матацыкліст з 3,5 праміле алкаголю Кіроўца матацыкла "на законнае патрабаванне спыніцца не адрэагаваў і паспрабаваў уцячы", паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. Парушальнік — 38-гадовы жыхар Рэчыцкага раёна, які не толькі не меў права кіравання транспартнымі сродкамі, але і быў п’яны. Вынікі экспертызы паказалі 3,52 праміле алкаголю. ☝️На мужчыну складзена шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Ён пазбаўлены правоў кіроўцы на пяць гадоў і аштрафаваны на 9.000 рублёў. Матацыкл змешчаны на ахоўную стаянку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: УУС Гомельскага аблвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"