Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
З пачатку года пяць маладых людзей загінулі ад перадазіроўкі наркотыкамі
“Сёння спажыўцамі наркотыкаў усё часцей становяцца сацыяльна адаптаваныя і дастаткова паспяховыя падлеткі, маладыя людзі з сем’яў з даволі высокім матэрыяльным дастаткам і сацыяльным статусам"
— сказаў прадстаўнік МУС
У месцах пазбаўлення волі за нарказлачынствы адбываюць пакаранне 265 навучэнцаў, 75% з іх — на тэрміны ад 5 да 10 гадоў.
☝️Генпракуратура анансавала арганізацыю комплекснай рэабілітацыі дзяцей з залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў па заяве бацькоў “на базе спецыяльнай выхаваўчай установы” ў лістападзе 2024-га.
За першую палову 2026 года за нарказлачынствы асуджана 19 непаўналетніх.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстратыўнае фота: ДМК
edited
Арганізатары адпачынку за мяжой будуць несці адказнасць за бяспеку непаўналетніх
Савет міністраў замацаваў норму, паводле якой арганізатары выезду дзіцячых груп за мяжу і суправаджаючыя асобы нясуць адказнасць за бяспеку непаўналетніх падчас дарогі і знаходжання за мяжой.
Распрацоўка нарматыўнага акта пачалася пасля таго, як 18 чэрвеня Лукашэнка запатрабаваў забараніць "усялякія паездкі" дзяцей без дазволу і нагляду.
Напярэдадні ў Бранскай вобласці РФ БПЛА атакаваў аўтобус з юнымі беларускімі спартсменамі — загінула суправаджаючая, пацярпелі дзеці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: istockphoto.com
edited
Зволены ў запас першы намеснік начальніка Генштаба
Генерал-маёр Андрэй Маціевіч вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл, якую займаў з ліпеня 2023 года. Ён звольнены з ваеннай службы ў запас паводле ўзросту з правам нашэння ваеннай формы.
☝️Раней былі звольненыя намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Віталь Наркевіч, намеснік міністра абароны Андрэй Бурдыка і намеснік начальніка Генштаба Сяргей Лагадзюк.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: be.wikipedia.org
edited
Беларус нечакана памёр за рулём грузавіка ў Італіі
У італьянскім горадзе Гвастала 43-гадовы беларускі кіроўца памёр падчас працы. Мужчыну стала дрэнна за рулём падчас загрузкі матэрыялаў на прадпрыемстве — грузавік на малой хуткасці ўрэзаўся ў сцяну.
Выратавальнікі спрабавалі рэанімаваць яго, але безвынікова — ён памёр у кабіне. Стан з самага пачатку ацэньваўся як безнадзейны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: İsa kahraman/pexels.com
edited
Беларусь закрывае амбасаду ў Фінляндыі
Беларусь закрывае сваю амбасаду ў Хельсінкі. Адпаведная пастанова ўрада ад 20 жніўня №424 “Аб закрыцці амбасады Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы” зарэгістраваная ў Нацыянальным рэестры прававых актаў.
Тэкст дакумента пакуль не апублікаваны, а прэс-служба Савета міністраў пра рашэнне не паведамляла.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Фінляндыяй былі ўстаноўленыя 26 лютага 1992 года. Беларуская амбасада ў Хельсінкі пачало працаваць 5 снежня 2011 года.
Паводле інфармацыі на сайце дыпмісіі, яе мандат таксама распаўсюджваўся на Данію. З 2018 года амбасадарам Беларусі ў Фінляндыі з'яўляецца Аляксей Самасуеў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
МУС апублікавала інфармацыю пра прызнанне выдавецтва "Тэхналогія" "экстрэмісцкай арганізацыяй" праз два месяцы пасля рашэння суда
Эканамічны суд Мінска яшчэ 10 чэрвеня прызнаў выдавецтва "Тэхналогія" "экстрэмісцкай арганізацыяй". Інфармацыя пра гэта з'явілася ў абноўленым 20 жніўня пераліку "арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" на сайце МУС.
Прысваенне такога статусу рэгулюецца законам "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму". Рашэнне прымае суд.
Дзейнасць арганізацыі ў Беларусі, а таксама яе сімволіка і атрыбутыка забараняюцца. Арганізацыя падлягае ліквідацыі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 magnific.com
Доллар на торгах вновь дешевле трех рублей
Американская, единая европейская, а также китайская валюты подешевели на торгах Белорусской валютно-фондовой биржи 20 августа 2026 года.
Котировка доллара снизилась до 2,9829 (-1,5%; -0,0455). Таким образом, американская валюта вновь стоит менее трех рублей. 18 августа она подорожала до 10-месячного максимума — 3,0313 рубля. Днем позже котировка снизилась до 3,0284 (-0,1%; -0,0029).
Евро 20 августа подешевел до 3,4873 рубля (-0,58%; -0,0202), юань — до 4,4496 за 10 (-1,25%; -0,0562).
Российский рубль подорожал до 3,5784 за 100 (+0,43%; +0,0154).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 prom.ua
У рамках жнівеньскага “адзінага дня інфармавання насельніцтва” будуць крытыкаваць канцэпцыю суіснавання людзей і вулічных жывёл
Канцэпцыю АСВВ (адлоў — стэрылізацыя — вакцынацыя — выпуск), якая прадугледжвае суіснаванне людзей і вулічных жывёл, будуць крытыкаваць прапагандысты ў рамках “адзінага дня інфармавання насельніцтва”, які пройдзе 20 жніўня.
Скептычнае стаўленне да АСВВ змяшчаецца ў прааналізаваных “Позіркам” матэрыялах, распрацаваных для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп Навукова-даследчым інстытутам тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання.
Заяўленая тэма — “Экалагічная культура — адказнасць кожнага”.
“Безнаглядная жывёла, якая пражывае на вуліцы, не з’яўляецца хатняй жывёлай, патэнцыйна ўяўляе пагрозу рознага ўзроўню для людзей і іх хатніх гадаванцаў, таму падлягае адлову”,
— лічаць ідэолагі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Амбудсмены Украіны і РФ зноў сустрэліся ў Беларусі
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец і ўпаўнаважаная па правах чалавека РФ Яна Лантратава правялі перамовы ў Беларусі.
Мяркуючы па фота, сустрэча зноў адбылася ў пункце памежнага кантролю "Новая Гута" на беларуска-ўкраінскай мяжы.
"Абмяняліся спісамі зніклых без вестак, абмеркавалі пытанні дакументаў. Дамовіліся пра наступную гуманітарную акцыю па перадачы пасылак. Перадала лісты для ваеннапалонных ад іх родных",
— паведаміла прадстаўніца РФ.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Telegram-канал Яны Лантратавай
edited
Над Гомелем, вероятно, вновь летали беспилотники РФ — “Флагшток“
О “страшном треске и грохоте“ ранним утром 20 августа сообщили в социальных сетях жители Гомеля, пишет региональный сайт “Флагшток“.
По словам очевидцев, звуки были похожи на “пролет дрона и взрыв, либо пролет истребителя“. Их слышали жильцы домов на ул. Кожара в районе Старый Аэродром, а также в соседних Волотове и Старой Волотове.
Украинские СМИ сообщили об одной из самых мощных атак на Киев в ночь на 20 августа, в результате которой погибло более 10 и ранено более 30 человек. Жители восточных регионов Польши получили ночью смс-сообщения от Правительственного центра безопасности о тревоге в связи с воздушной атакой РФ на Украину.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 34travel.me4
edited
16-летний бесправник устроил ДТП в Полоцком районе — четверо несовершеннолетних в больнице
Инцидент произошел в Полоцком районе (Витебская область) сообщает Следственный комитет.
Отмечается, что подростлк, не имея права управления автомобилем, “перевозил компанию из четырех человек, трое из которых — несовершеннолетние”.
“Ночью на 98-м километре автодороги Р-20 Полоцк — Витебск юный водитель не справился с управлением и съехал в кювет, где машина опрокинулась, совершив наезд на опору линии электропередачи. В результате аварии несовершеннолетний бесправник оказался зажат в салоне автомобиля“,
— пишет СК.
В ДТП также получили травмы пассажиры: “Все пострадавшие доставлены в учреждение здравоохранения, где им оказывается необходимая медицинская помощь“.
На месте происшествия работает следственно-оперативная группа. СК по факту инцидента проводит проверку.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 СК
edited
Инвестиции в основной капитал в годовом выражении выросли на 12%
Инвестиции в основной капитал Беларуси в январе — июле 2026 года составили 31,8 млрд рублей — на 12% больше, чем за семь месяцев 2025-го (28,4 млрд), свидетельствуют данные Национального статистического комитета.
На предприятия Минской области пришлось 23,9% всего объема инвестиций (годом ранее было 25%), Минска — 22,2% (21,7%), Брестской области— 12,8% (13%), Гомельской — 12,2% (13%), Гродненской — 10,4% (9,6%), Могилевской — 9,4% (8,7%), Витебской — 9,1% (8,9%).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 minenergo.gov.by
edited
Бяляцкі ўдастоены ўзнагароды NED — медаля "За заслугі перад дэмакратыяй"
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED, ЗША) абвясціў аб узнагароджанні былога палітвязня, 63-гадовага кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага медалём "За заслугі перад дэмакратыяй".
Бяляцкі ўдастоены ўзнагароды за "шматгадовую працу дзеля прасоўвання свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі".
Лаўрэат "перажыў турэмнае зняволенне і пераслед за тое, што супрацьстаяў аўтарытарнаму кіраванню, дакументаваў злоўжыванні рэжыму і абараняў тых, каму было адмоўлена ў асноўных правах", адзначае арганізацыя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Урад абнавіў спіс юрыдычных асобаў, якім дазволена вырабляць “арыгінальныя алкагольныя напоі”. У новым пераліку — 28 арганізацый, на адну больш, чым раней. Пры гэтым знакаміты парк інтэрактыўнай сярэднявечнай гісторыі “Вялікае княства Сула” са спісу знік.
Сам парк “Сула” быў у спісе з 2017 года. У 2023-м яго атакавалі праўладныя прапагандысты, абвінавачваючы ў “літвінізме”, аднабаковым прадстаўленні гісторыі ВКЛ і нават у праслаўленні езуітаў. Прапаганда патрабавала перагледзець экспазіцыю з удзелам дзяржаўных гісторыкаў.
Што азначае знікненне “Сулы” са спісу “алкагольных карт” і чаму дзяржава працягвае пашыраць кола аб’ектаў, якім дазваляецца вырабляць уласныя алкагольныя напоі, — у матэрыяле Вікторыі Лістападавай для “Позірку”.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
У Беларусі адкрыўся сезон трафейнага палявання
Аб адкрыцці 20 жніўня сезона трафейнага палявання на лася, высакароднага аленя і лань у перыяд гону паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
Да 30 верасня дазволена здабываць “дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці”, а таксама “селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту”.
БТПР сцвярджае, што ў Беларусі паляванне — “важная частка традыцыйнай культуры”, а таму паляўнічыя з “нецярпеннем чакаюць адкрыцця сезонаў палявання, у тым ліку трафейнага палявання на капытных жывёл”.
Здабыча ажыццяўляецца на падставе дазволу і паляўнічай пуцёўкі да яго.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 https://l-k.by
edited
У Гомельскай вобласці МНС, якая мяжуе з Украінай, праверыць сістэму апавяшчэння
20 жніўня пройдзе “планавая тэхнічная праверка сістэмы абвесткі насельніцтва”, паведаміў начальнік сектара сувязі і абвесткі абласнога ўпраўлення МНС Міхаіл Савянкоў.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць рэгіянальнае ўпраўленне ведамства, гэта робіцца з мэтай “падтрымання абсталявання ў спраўным стане”.
Пры праверках на працягу каля хвіліны будзе гучаць сірэна. Ніякіх дзеянняў ад насельніцтва не патрабуецца.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 vitebsk-region
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 20 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Papa Bo ў Лодзі (Fabryka Sztuki, дворык, ks. bp. Wincentego Tymienieckiego 3, 20.00).
▪️Сустрэча з паэтам Славамірам Адамовічам у Вільнюсе (Галерэя ZOLAK, Vytenio g. 50D, 19.00).
▪️Лекцыя "Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях" у Мінску (музей Lidbeer, зала "Мадэрн", вул. Рэвалюцыйная, 32, 19.00). Запіс па тэлефоне (029) 6233232.
▪️"Традыцыйныя танцы ў Траецкім" у Мінску (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, 19.00).
▪️Музычна-паэтычная імпрэза "Адно паданне ў свеце ёсць" — прэзентацыя альманаха літаб’яднання "Актава" (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, 7А, 19.00).
▪️Арганны канцэрт "Музычны паядынак" у Брэсце (касцёл узвышэння святога крыжа, вул. Леніна, 34, 19.30). Квіткі — 35 рублёў.
▪️Філасоўскі клуб у Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa 6A, 19.00).
🌙 Галоўныя навіны 19 жніўня:
🚓 Міліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася “спыняць масавыя беспарадкі”.
🕯У Варшаве 22 жніўня пройдуць развітанне і пахаванне Аляксандра Мілінкевіча.
↔️ Украіна і Расія правялі дзявяты сёлета абмен ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі.
👩🏻💼 Ціханоўская падзякавала Сібігу за "прынцыповую падтрымку дэмакратычнай Беларусі".
🏗 Колькасць пабудаваных кватэр у Беларусі за год зменшылася амаль на 22%.
📷 19 жніўня 1991 года у Мінску прыхільнікі БНФ "Адраджэнне" выступілі супраць спробы захопу ўлады Дзяржаўным камітэтам па надзвычайным стане
Крыніца: t.me/historyja
Лукашэнка разлічвае на “раўнапраўны дыялог” з новымі ўладамі Венгрыі
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла ўвечары пра яго віншаванне Андрашу Баку з нагоды абрання на пасаду прэзідэнта Венгрыі.
“Упэўнены, велізарны гістарычны досвед і мудрасць венгерскага народа будуць і ў далейшым арыентаваць вашу краіну на адкрытае і ўзважанае ўзаемадзеянне на сусветнай арэне, у тым ліку з Беларуссю”, — заявіў віншавальнік.
☝️Венгрыя як член Еўрасаюза фармальна падтрымлівае санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў, аднак прадстаўлена ў Беларусі на ўзроўні амбасадара — разам з членам ЕС Славакіяй, дзе прэм’ер-міністрам з’яўляецца прарасійскі настроены Роберт Фіца.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Будапешт. Ілюстрацыйнае фота: Bergadder / pixabay.com
Ціханоўская падзякавала Сібігу за "прынцыповую падтрымку дэмакратычнай Беларусі"
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская павіншавала Андрэя Сібігу з паўторным прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Украіны і выказала надзею "на працяг <...> супрацоўніцтва дзеля перамогі Украіны і свабоды абодвух нашых народаў".
Сібіга захаваў пасаду кіраўніка МЗС пры фарміраванні новага ўрада Украіны на чале з прэм'ер-міністрам Сяргеем Карэцкім.
☝️9 жніўня, у шостую гадавіну выбараў у Беларусі, Сібіга заявіў, што Украіна праводзіць "дакладнае адрозненне паміж беларускім народам і рэжымам Лукашэнкі, які нясе адказнасць за развязванне Расіяй агрэсіўнай вайны".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: старонка Святланы Ціханоўскай у Х