28 чалавек незаконна праніклі ў Латвію праз пракапаны з Беларусі тунэль Дзяржаўная памежная ахова затрымала мігрантаў 20 жніўня ў горадзе Краславе, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Беларуссю. Прадстаўнікі ведамства выявілі за 20 метраў ад мяжы “замаскіраваны мохам падземны ход”, гаворыцца ў паведамленні. Гэта другі выпадак выяўлення тунэлю, які вядзе з Беларусі ў Латвію. Першы такі факт зафіксаваны ў ноч на 11 жніўня, тады паведамлялася, што праз тунэль прайшло 15 мігрантаў. ☝️Як паведамляў “Позірк”, 109 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавала Латвія ў мінулыя суткі, 20 жніўня. Столькі ж было 16 жніўня, у наступныя тры дні актыўнасць мігрантаў была меншая — 45, 18 і 10 спробаў. Нелегалы штурмуюць беларуска-латвійскую мяжу 149 дзён запар, з 25 сакавіка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Дзяржаўная памежная ахова Латвіі