Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Лукашэнка: У нас ёсць тэхналогіі, каб навучыць, забяспечыць усім неабходным народ М’янмы У Беларусі ёсць “усе тэхналогіі”, каб “сёння і заўтра дапамагчы, навучыць, забяспечыць усім неабходным м’янманскі народ”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з прэзідэнтам М’янмы Мін Аун Хлайнам. Паводле слоў прамоўцы, у М’янме “ўжо зразумелі”, што Беларусь і яе грамадзяне “абавязковыя і здольныя вырашыць многія задачы”, якія стаяць перад народам М’янмы. Лукашэнка падкрэсліў, што прэзідэнт М’янмы “забяспечыў палітычную стабільнасць у сваёй дзяржаве”. 👆3 красавіка Лукашэнка “ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста” павіншаваў Мін Аун Хлайна з “абраннем на пасаду прэзідэнта” краіны. У той дзень парламент М’янмы выбраў ім лідара хунты, які ачоліў ваенны пераварот у 2021 годзе, калі быў зрынуты дэмакратычна абраны ўрад. Пасля пачаліся масавыя пратэсты і грамадзянская вайна. Агульная колькасць загінулых ацэньваецца як найменей у 90 тыс. чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Views over time

010020030040021 Aug 09:5812 Nov 01:4333821 Aug 09:58: 0 views12 Nov 01:43: 338 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Aug 2026, 09:580
12 Nov 2026, 01:43338

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.