Мінабароны акрэдытавала новага ваеннага аташэ Германіі Ім стаў падпалкоўнік Міхаэль Герстенекер, вынікае з паведамлення ведамства. Паведамляецца, што ў сувязі з гэтым у дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны прайшла сустрэча з прадстаўнікамі амбасады Германіі ў Беларусі. На сустрэчы, як заяўляецца, бакі абмяняліся думкамі па “актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі”, абмеркавалі “стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы”. Амбасаду ФРГ у Беларусі ўзначальвае павераная ў справах Германіі Катрын аўс дэм Зіпен. Яна ўручыла даверчыя граматы міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову 25 лістапада 2025 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны