71 дзіця атрымала дапамогу ў рамках збору для дзяцей палітвязняў 8.215 еўра з 15.000 запытаных сабрана для дзяцей палітвязняў да новага навучальнага года, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol. Збор быў абвешчаны 31 ліпеня. Першапачаткова запытвалася 10.000 еўра. ☝️Плануецца, што на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да сёння. 71 дзіця ўжо атрымала дапамогу ў рамках збору. Каб атрымаць дапамогу, прадстаўнік сям'і палітвязня мае запоўніць адпаведную форму. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: "Настоящее время"