Лукашэнка прызначыў членам Савета Рэспублікі лідара праўладных камуністаў Сыранкова Адпаведны ўказ падпісаны 20 жніўня. Сыранкоў — былы настаўнік, дырэктар школы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2019–2023). У траўні 2024 года ўзначаліў КПБ. На выбарах 2025 года заняў другое месца з 3,21% галасоў. У Савеце Рэспублікі 64 месцы: 56 абіраюцца мясцовымі саветамі, 8 прызначае Лукашэнка. Гэта трэцяе прызначэнне ў верхнюю палату за час восьмага склікання (пачатак працы — красавік 2024 года). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Фота: mlyn.by