Беларусь закрывае амбасаду ў Фінляндыі Беларусь закрывае сваю амбасаду ў Хельсінкі. Адпаведная пастанова ўрада ад 20 жніўня №424 “Аб закрыцці амбасады Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы” зарэгістраваная ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. Тэкст дакумента пакуль не апублікаваны, а прэс-служба Савета міністраў пра рашэнне не паведамляла. Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Фінляндыяй былі ўстаноўленыя 26 лютага 1992 года. Беларуская амбасада ў Хельсінкі пачало працаваць 5 снежня 2011 года. Паводле інфармацыі на сайце дыпмісіі, яе мандат таксама распаўсюджваўся на Данію. З 2018 года амбасадарам Беларусі ў Фінляндыі з'яўляецца Аляксей Самасуеў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"