Бяляцкі ўдастоены ўзнагароды NED — медаля "За заслугі перад дэмакратыяй" Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED, ЗША) абвясціў аб узнагароджанні былога палітвязня, 63-гадовага кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага медалём "За заслугі перад дэмакратыяй". Бяляцкі ўдастоены ўзнагароды за "шматгадовую працу дзеля прасоўвання свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі". Лаўрэат "перажыў турэмнае зняволенне і пераслед за тое, што супрацьстаяў аўтарытарнаму кіраванню, дакументаваў злоўжыванні рэжыму і абараняў тых, каму было адмоўлена ў асноўных правах", адзначае арганізацыя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"