Амбудсмены Украіны і РФ зноў сустрэліся ў Беларусі Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец і ўпаўнаважаная па правах чалавека РФ Яна Лантратава правялі перамовы ў Беларусі. Мяркуючы па фота, сустрэча зноў адбылася ў пункце памежнага кантролю "Новая Гута" на беларуска-ўкраінскай мяжы. "Абмяняліся спісамі зніклых без вестак, абмеркавалі пытанні дакументаў. Дамовіліся пра наступную гуманітарную акцыю па перадачы пасылак. Перадала лісты для ваеннапалонных ад іх родных", — паведаміла прадстаўніца РФ. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Telegram-канал Яны Лантратавай