☝️“Аналітыка ад Позірку”. Урад абнавіў спіс юрыдычных асобаў, якім дазволена вырабляць “арыгінальныя алкагольныя напоі”. У новым пераліку — 28 арганізацый, на адну больш, чым раней. Пры гэтым знакаміты парк інтэрактыўнай сярэднявечнай гісторыі “Вялікае княства Сула” са спісу знік. Сам парк “Сула” быў у спісе з 2017 года. У 2023-м яго атакавалі праўладныя прапагандысты, абвінавачваючы ў “літвінізме”, аднабаковым прадстаўленні гісторыі ВКЛ і нават у праслаўленні езуітаў. Прапаганда патрабавала перагледзець экспазіцыю з удзелам дзяржаўных гісторыкаў. Што азначае знікненне “Сулы” са спісу “алкагольных карт” і чаму дзяржава працягвае пашыраць кола аб’ектаў, якім дазваляецца вырабляць уласныя алкагольныя напоі, — у матэрыяле Вікторыі Лістападавай для “Позірку”. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку