Арганізатары адпачынку за мяжой будуць несці адказнасць за бяспеку непаўналетніх Савет міністраў замацаваў норму, паводле якой арганізатары выезду дзіцячых груп за мяжу і суправаджаючыя асобы нясуць адказнасць за бяспеку непаўналетніх падчас дарогі і знаходжання за мяжой. Распрацоўка нарматыўнага акта пачалася пасля таго, як 18 чэрвеня Лукашэнка запатрабаваў забараніць "усялякія паездкі" дзяцей без дазволу і нагляду. Напярэдадні ў Бранскай вобласці РФ БПЛА атакаваў аўтобус з юнымі беларускімі спартсменамі — загінула суправаджаючая, пацярпелі дзеці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: istockphoto.com