Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
ДАІ спыніла ў Кобрынскім раёне квадрацыкл з 11-гадовым кіроўцам і 7-гадовым пасажырам
Пра два факты кіравання транспартнымі сродкамі непаўналетнімі бяспраўнікамі ў Кобрынскім раёне паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У вёсцы Магдалін супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі квадрацыкл “KXD”, за рулём якога знаходзіўся 11-гадовы хлопчык, які перавозіў 7-гадовага пасажыра. У вёсцы Хадынічы інспектары ДАІ спынілі матацыкл “Мінск”, якім кіраваў 15-гадовы мясцовы жыхар.
☝️У абодвух выпадках бацькі непаўналетніх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь. Транспартныя сродкі канфіскаваныя і дастаўленыя на ахоўную стаянку.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Відэа: УУС Брэсцкага аблвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"
КДК канфіскаваў 40 кг “небяспечнай прадукцыі” ў крамах Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў
Камітэтам дзяржкантролю устаноўленыя факты рэалізацыі пратэрмінванай харчовай прадукцыі, невыканання ўмоў і рэжымаў захоўвання, адсутнасці абавязковай інфармацыі аб таварах.
Удакладняецца, што малочныя і мясныя прадукты захоўваліся з парушэннем тэмпературнага рэжыму. “Напрыклад, варанае згушчанае малако захоўвалася пры +21 з замест устаноўленых вытворцам ад 0 да +10 С”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Частка парушэнняў аператыўна ліквідаваныя. Уласнікам накіраваныя рэкамендацыі па навядзенні парадку ў гандлёвых аб’ектах”, — адзначае камітэт.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: lastday.club
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы праверыць члена праўлення "Літоўскіх аэрапортаў" на сувязь з РФ і Беларуссю
Прычынай праверкі, як паведамляе LRT, стала падазрэнне ў сувязях нядаўна прызначанага члена праўлення кампаніі Lietuvos oro uostai ("Літоўскія аэрапорты", LTOU) Аляксандра Ланецкага з Беларуссю і Расіяй.
Паводле даных LRT, Ланецкі раней называў вайну ва Украіне "спецыяльнай ваеннай аперацыяй", як яе вызначае Крэмль, а самаабвешчаную "луганскую народную рэспубліку" — тэрыторыяй "з няясным прававым статусам". Ён таксама называў прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў у Вільнюс, у траўні 2021 года "нейтральнай у дачыненні да Беларусі".
☝️23 траўня 2021 года беларускія ўлады падманам прымусілі пайсці на пасадку ў Мінск самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце знаходзіліся апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Аляксандр Ланецкі. Фота: lrt.lt
За распаўсюд наркотыкаў асуджаныя два падлеткі — на 8 гадоў пазбаўлення волі кожны
У ведамасным выданні МУС “На страже” паведамляецца, што “дзевяцікласнік з Мазыра і навучэнка аднаго з гомельскіх каледжаў” былі затрыманыя ў снежні 2025 года “з доказамі злачынства пры выкананні чарговага задання”.
“Яны <...> прайшлі навучанне і працаўладкаваліся наркакур’ерамі. Непаўналетнія прапрацавалі менш за тры тыдні, пры затрыманні пры іх, а таксама ў схованках выяўлена звыш 250 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС”, — гаворыцца ў паведамленні.
Суд прыгаварыў падлеткаў да васьмі гадоў пазбаўлення волі кожнага з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.
☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Брэсцкая вобласць сёмы месяц запар лідзіруе па дынаміцы эканамічнага развіцця сярод рэгіёнаў
У студзені — ліпені 2026 года Брэсцкая вобласць была лідарам, Мінск — аўтсайдарам па дынаміцы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод рэгіёнаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) павялічыўся ў Брэсцкай вобласці на 4,3%, Мінскай — на 2,8%, Гомельскай — на 2%, Мінску — на 1,8%, Гродзенскай — на 1,2%, Магілёўскай — на 1,1%; у Віцебскай зменшыўся на 0,2%.
Таксама ў Брэсцкай вобласці склалася самае вялікае станоўчае сальда знешняга гандлю — 1 млрд 438,2 млн долараў. У Віцебскай гэты паказчык склаў 825 млн, Мінскай — 625,6 млн, Магілёўскай — 557,1 млн, Гродзенскай — 540,7 млн. У Мінску і Гомельскай вобласці сальда адмоўнае (-4,356,2 млн і -307,1 млн адпаведна).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ldd.by
Президент Мьянмы прибудет с визитом в Беларусь
Визит президента Мьянмы Мин Аун Хлайна состоится после посещения им России, где он находится 18–19 августа.
Запланированы встречи с Александром Лукашенко, премьер-министром Александром Турчиным и другими представителями белорусской власти, следует из сообщения Министерство информации этой страны.
Мин Аун Хлайн, как заявляется, обсудит вопросы “дальнейшего укрепления существующей двусторонней дружбы и взаимовыгодного сотрудничества”, а также примет участие “в торжественной церемонии открытия” посольства Мьянмы в Минске.
☝️В 2021 году в результате переворота в Мьянме к власти пришла хунта. Это вызвало массовые протесты, переросшие в гражданскую войну. По оценкам организации ACLED, общее число погибших могло превысить 90 тыс. человек на начало 2026 года.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Архивное фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Урад уводзіць абавязковую маркіроўку плаўленых і тварожных сыркоў
У пастанове, якую падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, гаворыцца, што маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі будуць падлягаць “асобныя віды малочных прадуктаў і сыроў (сыркоў тварожных, тварожных вырабаў, сыроў плаўленых і іншых відаў малочных прадуктаў)”.
☝️26 верасня 2025 года паведамлялася, што прадукты харчавання выключаны з пераліку тавараў, звесткі аб абароце якіх з’яўляюцца прадметам адсочвання. Гэта прадугледжвалася пастановай Савета міністраў № 528. Пад скарачэнне тады таксама патрапілі абутак і бытавая хімія.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 milk.by
У 114 раёнах з 118 дазволена свабодна наведваць лясы
Забарона дзейнічае ў трох раёнах Гомельшчыны: ў Брагінскім, Хойніцкім і Жыткавіцкім, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Салігорскім раёне (Мінская вобласць) уведзеныя абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Смяротнае ДТЗ у Полацкім раёне — загінуў пешаход, кіроўца спрабаваў уцячы
Аварыя здарылася ў ноч на 18 жніўня на 31-м км аўтадарогі Н-3950 “Обаль — Полацк” каля вёскі Баяры, паведамляе Міністэрства ўнутраных.
Адзначаецца, што легкавы аўтамабіль здзейсніў наезд на 45-гадовага пешахода, кіроўца пасля гэтага пакінуў месца здарэння.
“Нягледзячы на цёмны час сутак і адсутнасць відавочцаў, міліцыянеры ў самыя кароткія тэрміны ўстанавілі яго асобу. Ім аказаўся 50-гадовы мясцовы жыхар, які раней тройчы прыцягваўся за нецвярозае кіраванне”, — гаворыцца ў паведамленні.
☝️Колькасць ДТЗ знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Відэа: МУС / стоп-кадр: "Позірк"
edited
Украіна рыхтуе стратэгію стасункаў з Беларуссю, плануецца ўзмацніць супрацоўніцтва з дэмсіламі — Сібіга
Паводле слоў кіраўніка МЗС Украіны Андрэя Сібігі, якія перадае "Укрінфарм", дакумент у найбліжэйшы час будзе прадстаўлены на пасяджэнні парламенцкага камітэта па пытаннях знешняй палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
"Мы структуравалі падыходы ў рамках нашай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, — заявіў Сібіга. — Мы наладзілі належнае супрацоўніцтва з [беларускімі] дэмакратычнымі сіламі, я ў міністэрстве прызначыў амбасадара па асаблівых даручэннях, адказнага за гэты кірунак, і мы інстытуцыянальна будзем яго ўзмацняць".
Каментуючы планы Украіны на беларускім трэку, ён падкрэсліў, што лічыць роднаснымі гістарычныя мэты Украіны і Беларусі. "Мы павінны дапамагчы Беларусі стаць еўрапейскай калегай, таму што Беларусь — гэта таксама Еўропа", — патлумачыў міністр.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 старонка Андрэя Сібігі ў "Фэйсбуку"
edited
Количество построенных квартир в Беларуси за год уменьшилось почти на 22%, общей площади нового жилья — на 14%
В январе — июле 2025 года организации всех форм собственности построили 17,7 тыс. новых квартир — на 21,7% меньше, чем за аналогичный период 2025 года (22,6 тыс.), свидетельствуют данные Национального статистического комитета.
В эксплуатацию введено 1 млн 808 тыс. квадратных метров общей площади жилья (-14%; 2 млн 101,9 тыс.).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Tochka.by
edited
Мытня спыніла нелегальны ўвоз з Літвы партыі касметыкі
Аб спыненні нелегальнага ўвозу ў Беларусь камерцыйнай партыі касметыкі паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што парушэнні выяўленыя ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай), па зялёным калідоры якога рухаліся двое грамадзян Беларусі на аўтамабілі “Вольва S80”.
Паводле даных ДМК, яны заявілі, што не ўвозяць тавары, якія падлягаюць дэклараванню.
Аднак пры правядзенні мытнага кантролю сярод асабістых рэчаў кіроўцы і пасажыра мытнікі выявілі касметычныя сродкі — усяго больш за 200 адзінак коштам звыш 32 тыс. рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба ДМК
edited
Украіна і Расія правялі дзявяты сёлета абмен ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі
Украіна і Расія правялі абмен ваеннапалоннымі ў фармаце "103 на 103", вынікае з паведамленняў афіцыйных крыніц Кіева і Масквы.
Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што вызваленыя расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе атрымліваюць неабходную псіхалагічную і медыцынскую дапамогу. Пасля гэтага іх даставяць у Расію для рэабілітацыі ў ваенных шпіталях.
У ведамстве таксама заявілі, што пасярэдніцкія гуманітарныя намаганні ў вызваленні расійскіх вайскоўцаў аказалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што сярод вызваленых — вайскоўцы, якія абаранялі Марыупаль, а таксама дзейнічалі на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Запарожскім, Херсонскім, Дняпроўскім і Сумскім напрамках.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 koordshtab.gov.ua
edited
Доллар и российский рубль подешевели на биржевых торгах 19 августа
Котировка доллара снизилась до 3,0284 (-0,1%; -0,0029), российский рубль — до 3,563 за 100 (-0,01%; -0,0002).
Евро вырос в цене до 3,5075 рубля (+0,25%; +0,0086), юань — до 4,5058 за 10 (+0,08%; +0,0037).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 https://bankstoday.net
edited
В ДТП в Бресте погибла пешеход
В дорожно-транспортном происшествии в Бресте погибла женщина-пешеход, сообщает УВД Брестского облисполкома.
ДТП произошло утром 19 августа на регулируемом пешеходном переходе вблизи пересечения ул. Московская и Гаврилова (Московский район города). По предварительной информации, женщина вышла на проезжую часть на запрещающий сигнал светофора.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 https://brestcity.com
В Вилейском районе прокуратура закрыла несанкционированный детский лагерь
Деятельность несанкционированного детского лагеря пресекла прокуратура Вилейского района (Минская область), сообщает Генпрокуратура.
На территории неназванной агроусадьбы “проживало свыше 30 детей в возрасте от 7 до 17 лет под присмотром трех воспитателей-тренеров, которые позиционировали свою деятельность как преподавание спортивных тренировок по карате“.
“Проверка показала, что указанный лагерь не был включен в перечень воспитательно-оздоровительных и спортивно-оздоровительных лагерей. В нем отсутствовал медицинский работник и не был заключен договор на медицинское обслуживание. Тренеры и повар не представили справки о прохождении гигиенического обучения и медицинских осмотров“,
— отмечается в релизе.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Спутник Беларусь"
Мінабароны паведаміла пра зборы з удзелам "нядобрасумленных спецыялістаў" АПК
Ваеннаабавязаныя з ліку "нядобрасумленных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў", прызваныя ў адно злучэнне Сіл спецыяльных аперацый, праходзяць тактычную падрыхтоўку на ваенным палігоне, паведамляе Міністэрства абароны.
Удзельнікі збораў пераадолелі псіхалагічную паласу, прайшлі абкатку баявымі машынамі БТР-70МБ1 і адпрацавалі эвакуацыю падраздзяленняў на бронетранспарцёрах.
Далей ваеннаабавязаныя будуць выконваць вучэбна-баявыя задачы на ўчастках дзяржаўнай мяжы.
Пра пачатак збораў з прызывам ваеннаабавязаных у ССА Мінабароны паведаміла 9 жніўня. Яны арганізаваныя ў рамках выканання даручэння Аляксандра Лукашэнкі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Мінабароны
edited
У Варшаве 22 жніўня пройдуць развітанне і пахаванне Аляксандра Мілінкевіча
Пахаванне беларускага палітыка і грамадскага дзеяча адбудзецца ў Варшаве на Ваенных могілках "Павонзкі" (Cmentarz Wojskowy na Powązkach). Пра гэта паведаміла яго жонка Інна Кулей.
А 10:00 труна будзе выстаўленая ў Архікафедральным саборы святога Яна Хрысціцеля ў Старым горадзе. А 12:00 там пачнецца памінальная імша.
Пахаванне запланаванае на 15:00.
Мілінкевіч памёр 11 жніўня ва ўзросце 79 гадоў.
Ваенныя могілкі "Павонзкі" — адзін з найбольш вядомых некропаляў Варшавы. Тут пахаваныя вядомыя польскія дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, вайскоўцы, навукоўцы, пісьменнікі, мастакі і іншыя прадстаўнікі культуры.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 "Позірк"
edited
У Гомельскай вобласці на лесанарыхтоўках загінуў работнік
У Акцябрскім раёне загінуў 36-гадовы жыхар Светлагорска, які працаваў на лесанарыхтоўках без афіцыйнага працаўладкавання.
Падчас распілоўвання дрэў ланцуг бензапілы разарваўся і ўдарыў мужчыну. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.
Следчыя праводзяць праверку і высвятляюць, ці былі выкананыя патрабаванні тэхнікі бяспекі і аховы працы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 СК
edited
Смягчены требования к здоровью водителей, беременность исключена из списка противопоказаний
Это следует из постановления Минздрава от 10 июля 2026 года № 83.
Документ, корректирующий постановление того же ведомства от 5 сентября 2022-го № 94, опубликован на Национальном правовом интернет-портале.
Одним из главных нововведений стало исключение беременности сроком 12 недель и более из перечня медицинских противопоказаний для управления механическими транспортными средствами, самоходными машинами, моторными маломерными судами.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Соцсети