МУС апублікавала інфармацыю пра прызнанне выдавецтва "Тэхналогія" "экстрэмісцкай арганізацыяй" праз два месяцы пасля рашэння суда Эканамічны суд Мінска яшчэ 10 чэрвеня прызнаў выдавецтва "Тэхналогія" "экстрэмісцкай арганізацыяй". Інфармацыя пра гэта з'явілася ў абноўленым 20 жніўня пераліку "арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" на сайце МУС. Прысваенне такога статусу рэгулюецца законам "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму". Рашэнне прымае суд. Дзейнасць арганізацыі ў Беларусі, а таксама яе сімволіка і атрыбутыка забараняюцца. Арганізацыя падлягае ліквідацыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com