У Беларусі адкрыўся сезон трафейнага палявання Аб адкрыцці 20 жніўня сезона трафейнага палявання на лася, высакароднага аленя і лань у перыяд гону паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР). Да 30 верасня дазволена здабываць “дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці”, а таксама “селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту”. БТПР сцвярджае, што ў Беларусі паляванне — “важная частка традыцыйнай культуры”, а таму паляўнічыя з “нецярпеннем чакаюць адкрыцця сезонаў палявання, у тым ліку трафейнага палявання на капытных жывёл”. Здабыча ажыццяўляецца на падставе дазволу і паляўнічай пуцёўкі да яго. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://l-k.by