Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Известкование почв в АПК будет полностью покрываться из бюждета С 2027 года оплата работ по внесению известняковой и доломитовой муки в сельском хозяйстве будет осуществляться за счет средств республиканского и местных бюджетов. Новый порядок их финансирования и организации утвержден постановлением Совета министров от 17 августа № 416 “Об известковании кислых почв“, которое опубликовано на Национальном правовом интернет-портале. Мера направлена на “повышение продуктивности земель сельскохозяйственного назначения и развитие АПК“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 arsa.pro

  2. Беларусь хочет заместить Россию и Иран в экспорте стрелкового оружия — представитель подсанкционного производителя В Беларуси разработано пять моделей боевого стрелкового оружия, из которых четыре принято на вооружение армии, сообщают госСМИ по итогам визита Александра Лукашенко на производство ОАО “Кидма Тек“ 18 августа. Упомянуты, в частности, снайперская винтовка “Стилет“ и пистолет-пулемет ПП-919. Готовится к выпуску автомат ВСК-100Б. “Одна из ключевых задач, которую мы себе ставим, — это разработка пулемета. Думаю, ближайшие два года мы будем тратить свои силы и использовать наш опыт на создание этого продукта“, — заявил председатель Государственного военно-промышленного комитета Дмитрий Пантус. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 sb.by

  3. edited

    Міліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася “спыняць масавыя беспарадкі” Пра тактыка-спецыяльную трэніроўку тэрытарыяльных падраздзяленняў міліцыі Віцебскай вобласці паведамляе УУС аблвыканкама. На палігоне “Лосвіда” 18 жніўня падраздзяленні “адпрацавалі тактыку дзеянняў па спыненні грубых парушэнняў грамадскага парадку і масавых беспарадкаў”. Адзначаецца, што была праверана “тактычная зладжанасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, а таксама гатоўнасць асабовага складу да дзеянняў у розных умовах і сітуацыях”. Сілавікі праводзяць падобныя трэніроўкі, каб не дапусціць “паўтарэння падзей 2020 года”, заявіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў 27 траўня падчас комплексных камандна-штабных вучэнняў у Магілёве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Віцебскага аблвыканкама

  4. edited

    ☝️“Аналітыка ад Позірку”. 35 гадоў таму правал путчу ГКЧП паскорыў распад СССР. У Беларусі адным з галоўных праціўнікаў савецкай імперыі тады выступаў БНФ, які дамагаўся ператварэння Дэкларацыі аб суверэнітэце ў паўнавартасную прававую аснову незалежнай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка путч асудзіў, але за незалежнасць Беларусі не галасаваў. Пазней ён не падтрымаў і ратыфікацыю Белавежскіх пагадненняў, хоць пасля распаўсюджваў міф пра тое, што быў адзіным дэпутатам, які галасаваў супраць “развалу Савецкага Саюза”. Пры гэтым менавіта распад СССР стварыў палітычную рэальнасць, у якой Лукашэнка змог стаць прэзідэнтам незалежнай Беларусі. У 1994 годзе ён перамог лідара БНФ Зянона Пазьняка, гуляючы на настальгіі па савецкім мінулым і абяцаючы вярнуць “светлае мінулае”. Пазней Лукашэнка спрабаваў выкарыстаць ідэю інтэграцыі з Расіяй для ўласнага палітычнага ўзмацнення. А калі Уладзімір Пуцін не даў яму магчымасці прэтэндаваць на Крамль, беларускі кіраўнік сам пераапрануўся ў абаронцу суверэнітэту — адначасова працягваючы “саюзнае будаўніцтва” і атрымліваючы ад Масквы танныя рэсурсы ды палітычную падтрымку. У выніку Лукашэнка, які калісьці выкарыстаў наступствы распаду СССР для ўласнага палітычнага ўзлёту, за дзесяцігоддзі кіравання сам прывёў краіну да залежнасці ад той самай імперыі, дэмантаж якой калісьці паскорыў правал ГКЧП, піша ў матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  5. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 19 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Вечар памяці Святланы Курс у Вільнюсе (касцёл св. Барталамея, Užupio g. 17А, 20.00). ▪️Сустрэча з Настай Лойка і Марфай Рабковай у Вільнюсе (Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, 18.30). ▪️Майстар-класы "Што азначае свабода? Галасы моладзі" ў Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa 6a, 17.30). Запіс. ▪️Паказ нямога фільма "Каледж" 1927 года пад жывую музыку ў Мінску (кінатэатр "Цэнтральны", пр-т Незалежнасці, 13, 19.00). Квіткі — 20 рублёў. ▪️Піўная лекцыя ў Брэсце (ТЦ "Микс", бар "Люстра", вул. 28 Ліепня, 37А, 19.00), Кошт — 75 рублёў. ▪️Экскурсія па выставе "FONART FEST: футбол як мастацтва" ў Мінску (галерэя Савіцкага, пл. Свабоды, 15, 18.30). Квіткі — 20 рублёў. ▪️NAVIBAND у Сопаце, 20.00. Пра месца паведамяць за дзень да канцэрта. Квіткі — 149 злотых.

  6. 🌙 Галоўныя навіны 18 жніўня: ⚰️ Беларуськалій паведаміў аб гібелі горнага майстра ад абвальвання парод. 💸 Долар падаражэў на біржавых таргах, курс рекордны за апошнія 10 месяцаў. ⛓️ Літоўскі бізнесмен затрыманы ў Беларусі. ⛔️ Да ліпеньскага пакета санкцый ЕС далучылася восем краін. 🔫 Мінабароны паведаміла пра пачатак вучэнняў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. 📷 Праца мастака Антона Радзівонава з ягонай серыі "Птушкі з народам". Крыніца: mostmedia.io

  7. Беларусаў турбуе нездавальняючы стан дзіцячых пляцовак — КДК па выніках гарачай лініі з насельніцтвам Жыхароў Беларусі турбуе якасць прыдваровых тэрыторый — дзіцячых пляцовак і дарог, паведаміў Камітэт дзяржкантролю па выніках гарачай лініі з насельніцтвам. Адзначаецца, што пытанні грамадзян прымаліся па нумары 191 і ў чат-бот тэлеграм-канала КДК. Усяго, як заяўлена, ведамства прыняло больш за 170 паведамленняў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 пракуратура Мінска

  8. У Клічаўскім раёне агнём пашкоджаны камбайн Як адзначае МНС, у ноч на 18 жніўня паступіла паведамленне аб загаранні збожжаўборачнага камбайна каля аграгарадка Бацэвічы Клічаўскага раёна. ☝️Папярэдні раз пра пажары сельгастэхнікі паведамлялася 15 жніўня. На палях Мінскай вобласці гарэлі два прэс-падборшчыкі. З пачатку жніўня пацярпела 15 адзінак сельгастэхнікі. Ад пачатку года праз пажары пацярпела або была знішчана па меншай меры 31 адзінка сельгастэхнікі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: МНС

  9. Бацькі маюць права аргументавана адмовіцца ад фінансавай падтрымкі школы — дзяржСМІ “Фінансавая падтрымка школы з’яўляецца праявай добрай волі. Права кожнага з бацькоў падтрымаць ініцыятыву рублём, калі ёсць магчымасць і жаданне, або аргументавана адмовіцца”, выказваецца галоўны рэдактар дзяржгазеты “Гродзенская праўда” Таццяна Сяргеева ў тэматычным артыкуле. Аўтар матэрыяла падкрэслівае, грошы павінны пералічвацца бацькамі самастойна на разліковы рахунак школы, але не перадавацца гатоўкай класнаму кіраўніку. ☝️21 верасня 2023 года на нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы Аляксандр Лукашэнка выказаўся за ўдзел бацькоў у фінансаванні школ: “Нічога страшнага. У нас бясплатная адукацыя. Толькі дырэктарам трэба разумна гэта рабіць. <...> У нас людзі ўжо не бедныя”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sb.by

  10. Мінабароны паведаміла пра пачатак вучэнняў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях У манеўрах удзельнічаюць падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання — 6-я (дыслакуецца ў Гродне) і 11-я (Слонім Гродзенскай вобласці) асобныя гвардзейскія механізаваныя брыгады, паведаміла Міністэрства абароны. Мэтай вучэнняў, як адзначаецца, з’яўляецца “ўдасканаленне навыкаў штабоў і камандзіраў у кіраванні падраздзяленнямі пры вядзенні баявых дзеянняў”. Паводле слоў кіраўніка вучэнняў палкоўніка Івана Бычака, падраздзяленні 6-й брыгады прыступілі да “абсталявання батальённага раёна абароны і арганізацыі сістэмы агню”. У той жа час байцы 11-й брыгады “здзяйсняюць марш і вылучаюцца ў зыходныя раёны для правядзення наступу”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны

  11. На сайце Нацбібліятэкі пасля публікацыі “Позірку“ выправілі тэрытарыяльную прыналежнасць Турава (фотафакт) Тураў размешчаны ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, але раней ў раздзеле пра гісторыю Дня беларускага пісьменства ён быў памылкова аднесены да Брэсцкай. Карэкціроўка была праведзеная ў дзень з’яўлення нататкі “Позірку“ ў адкрытым доступе. ☝️Нацыянальную бібліятэку Беларусі ўзначальвае праўладны палітолаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін, які выступае за глыбокую інтэграцыю з Расіяй і пдтрымлівае вайсковую агрэсію Крамля супраць Украіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Скрыншоты было/стала ад "Позірк"

  12. Галоўчанка не бачыць праблем у паслабленні рубля, называе сітуацыю на валютным рынку “абсалютна спакойнай” Курс нацыянальнай валюты, паводле слоў старшыні праўлення Нацбанка Рамана Галоўчанкі, “ідзе ў рамках нашых калідораў”, яго зніжэнне апошнім часам з’яўляецца “невялікім аслабленнем” і звязанае "ў першую чаргу з аслабленнем расійскага рубля ў адносінах да долара". Цяпер, дадаў ён, падтрымку рублю аказваюць насельніцтва і юрыдычныя асобы, якія не купляюць, а прадаюць замежную валюту. Таму, перакананы Галоўчанка, сітуацыя з беларускім рублём “спакойная і стабільная”. ☝️Раней паведамлялася, што на таргах 18 жніўня каціроўка долара вырасла да 3,0313 (+0,6%). На супастаўным узроўні ён знаходзіўся 6 кастрычніка 2025 года, калі падаражэў з 3,0056 да 3,039 рубля (+1,11%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: informpskov.ru

  13. edited

    Пяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентамі Вядзецца пра “БелВЭБ”, “ВТБ (Беларусь)”, банк “Рашэнне”, “Белінвестбанк” і “Тэхнабанк”. Змены тычацца умоў папаўнення укладаў, лімітаў бясплатнага зняцця гатоўкі з картак, папаўнення дэпазітаў у беларускіх рублях, камісій за брокерскія паслугі па дзяржаўных аблігацыях ды іншага. ☝️На 1 ліпеня ў краіне быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 12 млрд 261,8 млн рублёў (+10,1% у гадавым вымярэнні), прыбытак — 1 млрд 831,8 млн (-8,8%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Белінвестбанк"

  14. edited

    Для дзяцей палітвязняў сабрана амаль 80% заяўленай сумы 7.921 з запытаных 10.000 еўра сабрана для дзяцей палітвязняў да новага навучальнага года, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol. Збор быў абвешчаны 31 ліпеня. Такім чынам, за сем дзён сабрана 79,2% неабходных сродкаў. “Дапамога ў памеры 100 еўра ў рамках дзіцячага збору дазваляе пакрыць самыя неабходныя выдаткі: набыць школьныя прыналежнасці і хаця б частку школьнага адзення", — паведаміў BySol. ☝️Плануецца, што на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 21 жніўня. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 BySol

  15. Рассельгаснагляд не прапусціў у Смаленскую вобласць 56 тон беларускіх памідораў праз “вірус карычневай маршчыністасці” “З 13 па 14 жніўня 2026 года <…> у пункце дагляду падкаранціннай прадукцыі каля беларуска-ўкраінскай мяжы <...> ў трох партыях свежых таматаў агульнай масай каля 56 т выяўлены вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата”, — паведамляе ведамства. Адзначаецца, што памідоры вырашчаныя ў Віцебскай вобласці, прызначаліся для “спажыўцоў Маскоўскай, Калінінградскай і Смаленскай абласцей”. “У мэтах недапушчэння распаўсюджвання каранціннага аб’екта на тэрыторыю Расіі ўсе выяўленыя заражаныя партыі таматаў у дзень выяўлення былі вернутыя адпраўніку”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pravo.by

  16. У Магілёўскай вобласці затрыманыя чацвёра юных закладчыкаў Затрыманыя — жыхары Мінска ва ўзросце 14, 15, 17 і 18 гадоў, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. “Саўдзельнікі працавалі аптова-раздробнымі кур’ерамі інтэрнэт-крамы па продажы забароненых рэчываў. Фасавалі “тавар” на дробныя партыі, якія затым распаўсюджвалі праз закладкі на тэрыторыі сталіцы”, — гаворыцца ў паведамленні. Сцвярджаецца, што ў закладчыкаў і ў схованках знойдзены гашыш. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: МУС / стоп-кадр: "Позірк"

  17. МУС прадухіліла вываз у “суседнюю дзяржаву” чарговай партыі металу Груз перавозіўся ў ў аўтамабілі DAF пад кіраваннем 54-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, адзначае ведамства. “Падчас агляду паўпрычэпа міліцыянеры выявілі каля 19 тон лому чорных і каляровых металаў на агульную суму звыш 130 тыс. рублёў без суправаджальных дакументаў. Кіроўца прызнаўся, што нелегальна скупляў сыравіну на тэрыторыі Беларусі для наступнай здачы ў пункт прыёму ў суседняй дзяржаве”, — гаворыцца ў паведамленні. На кіроўцу складзены пратакол. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя грузу. ☝️Фармулёўку “суседняя дзяржава” альбо “суседняя краіна" беларускія сілавікі часта выкарыстоўваюць, каб не ўказваць на прыналежнасць правапарушэння да Расіі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: ukrstaltreyd.com.ua

  18. Да ліпеньскага пакета санкцый ЕС далучылася восем краін Да санкцыйнага пакета далучыліся Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя, вынікае з заявы прадстаўніка ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Каі Калас. У згаданы санкцыйны пакет былі ўключаныя Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і Еўрапейская трэйдынгавая кампанія, зарэгістраваная ў расійскім Смаленску. ЕТК з’яўляецца даччынай кампаніяй падкантрольнай дзяржаве БНК, якая у сваю чаргу створаная для продажу нафтапрадуктаў завода “Нафтан” і Мазырскага НПЗ. Узмоцненыя абмежаванні па пастаўкаў тэхналогій і пэўных тавараў, а таксама на імпарт з Беларусі тавараў, якія дазваляюць ёй “дыверсіфікаваць даходы і тым самым падтрымліваць удзел у агрэсіі супраць Украіны”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

  19. У Паставах патануў мужчына Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах адзначае, што ўчора ў 20:30 цела загінулага вынята мясцовымі жыхарамі з вадаёма-копанцы на тэрыторыі прыватнага домаўладання. ☝️У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле даных МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі. Асобна ў 2025 годзе — 282. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ТРВОД

  20. edited

    Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці аграэкатурызму “У мэтах дзяржаўнай падтрымкі дадзенага кірунку палажэннем [якое зацвярджае указ] прадугледжваецца падаўжэнне льготнага крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму ААТ “Белаграпрамбанк” на неабмежаваны перыяд дзеяння”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Аляксандра Лукашенкі. Таксама у некаторых выпадках аграсядзібам даецца магчымасць выплачваць спецыяльны збор (на сёння — 45 рублёў) наўзамен падатку. ☝️Паводле звестак Белстата, у 2025 годзе ў Беларусі працаваў 1.441 суб’ект аграэкатурызму. Колькасць суб’ектаў аграэкатурызму на канец 2024 года склала 1.408 — у 2,2 раза менш, чым было па выніках 2021-га, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: planetabelarus.by

  21. Older posts