У Магілёўскай вобласці затрыманыя чацвёра юных закладчыкаў Затрыманыя — жыхары Мінска ва ўзросце 14, 15, 17 і 18 гадоў, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. “Саўдзельнікі працавалі аптова-раздробнымі кур’ерамі інтэрнэт-крамы па продажы забароненых рэчываў. Фасавалі “тавар” на дробныя партыі, якія затым распаўсюджвалі праз закладкі на тэрыторыі сталіцы”, — гаворыцца ў паведамленні. Сцвярджаецца, што ў закладчыкаў і ў схованках знойдзены гашыш. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: МУС / стоп-кадр: "Позірк"