Міліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася “спыняць масавыя беспарадкі” Пра тактыка-спецыяльную трэніроўку тэрытарыяльных падраздзяленняў міліцыі Віцебскай вобласці паведамляе УУС аблвыканкама. На палігоне “Лосвіда” 18 жніўня падраздзяленні “адпрацавалі тактыку дзеянняў па спыненні грубых парушэнняў грамадскага парадку і масавых беспарадкаў”. Адзначаецца, што была праверана “тактычная зладжанасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, а таксама гатоўнасць асабовага складу да дзеянняў у розных умовах і сітуацыях”. Сілавікі праводзяць падобныя трэніроўкі, каб не дапусціць “паўтарэння падзей 2020 года”, заявіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў 27 траўня падчас комплексных камандна-штабных вучэнняў у Магілёве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Віцебскага аблвыканкама