Мінабароны паведаміла пра пачатак вучэнняў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях У манеўрах удзельнічаюць падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання — 6-я (дыслакуецца ў Гродне) і 11-я (Слонім Гродзенскай вобласці) асобныя гвардзейскія механізаваныя брыгады, паведаміла Міністэрства абароны. Мэтай вучэнняў, як адзначаецца, з’яўляецца “ўдасканаленне навыкаў штабоў і камандзіраў у кіраванні падраздзяленнямі пры вядзенні баявых дзеянняў”. Паводле слоў кіраўніка вучэнняў палкоўніка Івана Бычака, падраздзяленні 6-й брыгады прыступілі да “абсталявання батальённага раёна абароны і арганізацыі сістэмы агню”. У той жа час байцы 11-й брыгады “здзяйсняюць марш і вылучаюцца ў зыходныя раёны для правядзення наступу”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны