Галоўчанка не бачыць праблем у паслабленні рубля, называе сітуацыю на валютным рынку “абсалютна спакойнай” Курс нацыянальнай валюты, паводле слоў старшыні праўлення Нацбанка Рамана Галоўчанкі, “ідзе ў рамках нашых калідораў”, яго зніжэнне апошнім часам з’яўляецца “невялікім аслабленнем” і звязанае "ў першую чаргу з аслабленнем расійскага рубля ў адносінах да долара". Цяпер, дадаў ён, падтрымку рублю аказваюць насельніцтва і юрыдычныя асобы, якія не купляюць, а прадаюць замежную валюту. Таму, перакананы Галоўчанка, сітуацыя з беларускім рублём “спакойная і стабільная”. ☝️Раней паведамлялася, што на таргах 18 жніўня каціроўка долара вырасла да 3,0313 (+0,6%). На супастаўным узроўні ён знаходзіўся 6 кастрычніка 2025 года, калі падаражэў з 3,0056 да 3,039 рубля (+1,11%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: informpskov.ru