Бацькі маюць права аргументавана адмовіцца ад фінансавай падтрымкі школы — дзяржСМІ “Фінансавая падтрымка школы з’яўляецца праявай добрай волі. Права кожнага з бацькоў падтрымаць ініцыятыву рублём, калі ёсць магчымасць і жаданне, або аргументавана адмовіцца”, выказваецца галоўны рэдактар дзяржгазеты “Гродзенская праўда” Таццяна Сяргеева ў тэматычным артыкуле. Аўтар матэрыяла падкрэслівае, грошы павінны пералічвацца бацькамі самастойна на разліковы рахунак школы, але не перадавацца гатоўкай класнаму кіраўніку. ☝️21 верасня 2023 года на нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы Аляксандр Лукашэнка выказаўся за ўдзел бацькоў у фінансаванні школ: “Нічога страшнага. У нас бясплатная адукацыя. Толькі дырэктарам трэба разумна гэта рабіць. <...> У нас людзі ўжо не бедныя”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sb.by