Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
У студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней
У студзені — ліпені 2026 года за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 1 млн 808 тыс. квадратных метраў жылля — на 14% менш, чым годам раней (2 млн 101,9 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Artem Labunsky / unsplash.com
edited
Літоўскі бізнесмен затрыманы ў Беларусі
У чэрвені ў Беларусі быў затрыманы грамадзянін Літвы Вітаўтас Сланкаўскас, на працягу трох гадоў ён кіраваў прадпрыемствам па перапрацоўцы драўніны HS Belacon (ТАА “Белакон Цімбер”), а затым працаваў там кіраўніком унутранага аўдыту.
Як паведамляе LRT, Сланкаўскас абвінавачаны ў пастаўках бракаваных дэталяў у Расію і Беларусь.
З нагоды таго, што адбылося, палітолаг Віціс Юрконіс адзначыў, што гэта не першы выпадак змяшчэння пад варту ў Беларусі бізнесмена з Літвы:
“Не першы і, баюся, не апошні раз. Усё роўна, якога капіталу кампанія і які гэты бізнес. Нішто тут не можа абараніць, таму што Беларусь не з’яўляецца прававой дзяржавай. Мы памятаем выкрадзены самалёт Ryanair, кіроўцаў далёкіх рэйсаў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Пенсіянерка з Горацкага раёна стала фігуранткай крымінальнай справы за захоўванне боепрыпасаў
Адзначаецца, што ў доме 60-гадовай жанчыны супрацоўнікі МУС выявілі 36 патронаў.
Экспертыза паказала, што 35 патронаў “вырабленыя завадскім спосабам і з’яўляюцца боепрыпасамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі — малакалібернымі спартыўна-паляўнічымі патронамі кальцавога ўзгарання”.
“Большая іх частка прыдатная для стральбы. Яшчэ адзін патрон падрыхтаваны самаробным спосабам, у прадстаўленым выглядзе да катэгорыі боепрыпасаў не адносіцца і для стральбы непрыдатны, а з’яўляецца элементамі боепрыпасу — куляй з гільзай”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Генпракуратура
Доллар подорожал на биржевых торгах 18 августа, курс рекордный за последние 10 месяцев
Американская, единая европейская, а также китайская валюты подорожали на торгах Белорусской валютно-фондовой биржи 18 августа 2026 года.
Котировка доллара выросла до 3,0313 (+0,6%; +0,0182). На сопоставимом уровне он находился 6 октября 2025 года, когда подорожал с 3,0056 до 3,039 рубля (+1,11%; +0,0334).
Евро вырос в цене до 3,4989 рубля (+0,23%; +0,008), юань — до 4,5021 за 10 (+0,09%; +0,0039), российский рубль — до 3,5632 за 100 (+0,06%; +0,002).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pexels.com
В белорусских школах будут изучать искусственный интеллект и БПЛА
Об этом сообщила начальник управления общего среднего образования — заместитель начальника главного управления общего среднего и дошкольного образования Министерства образования Ирина Каржова на пресс-конференции 18 августа.
По ее словам, существенные изменения коснулись учебной программы по допризывной и медицинской подготовке.
Согласно приложению к инструктивно-методическому письму Минобразования “Об организации в 2026/2027 учебном году образовательного процесса при изучении учебных предметов и проведении факультативных занятий при реализации образовательных программ общего среднего образования“, на изучение БПЛА будет отведено 10 часов. Будут проводиться учебно-полевые сборы. Также в курсе “Медицинская подготовка“ появятся “Основы тактической медицины“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 blizko.by
edited
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Доля беларускіх тавараў у рознічным гандлі за апошнія 11 гадоў знізілася з 69,5% да 54,6%. І нават гэты мізэрны рост за першае паўгоддзе 2026-га забяспечылі продажы аўтамабіляў “Белджы” пры дзяржаўнай крэдытнай падтрымцы.
Пры гэтым па многіх катэгорыях айчынныя вытворцы страчваюць рынак. Аднак улады бачаць праблему не ў канкурэнтаздольнасці тавараў, а ў паводзінах гандлёвых сетак. На думку чыноўнікаў, яны павінны не задавальняць попыт пакупніка, а “фарміраваць” яго на карысць айчыннай прадукцыі.
Спроба сумясціць рыначную эканоміку з савецкай сістэмай разнарадак працуе толькі пакуль існуе рэнта, якая дазваляе закрываць розніцу паміж планам і эканамічнай рэальнасцю. Расійская падтрымка, транзіт і танная сыравіна гадамі аплачвалі гэтае суіснаванне, але такая рэнта не бясконцая, піша ў матэрыяле для @pozirkonline эканаміст Алесь Гудзія.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
За сем месяцаў 2026 года ВУП вырас на 2,1%
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені — ліпені 2026 года павялічыўся на 2,1% у параўнанні з тым жа леташнім перыядам, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт пасля першай ацэнкі паказчыка.
У бягучых цэнах ВУП склаў 180,5 млрд рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 quasa.io
Беларуськалій паведаміў аб гібелі горнага майстра ад абвальвання парод
Ад траўмаў, атрыманых у выніку абвальвання парод даху, у салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы памёр горны майстар, паведамляе “Беларуськалій“.
Інцыдэнт здарыўся 17 жніўня на рудніку 2-га рудаўпраўлення. Майстар (называецца яго імя — Дзмітрый Пятровіч) аглядаў горныя выпрацоўкі лавы.
Створана камісія, якая “расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 profmedia.by
Лукашенко посещает оружейное предприятие “Кидма Тек“ — через две недели после его включения Украиной в санкционные списки
Как отмечает в своем сообщении пресс-служба визитера, “специализируется на разработке, производстве и реализации высокотехнологичной продукции военного и гражданского назначения”.
Две недели назад, 3 августа, Украина включила предприятие, а также ООО “Тисса“ (Молодечно, Минская область) в свой санкционный список как компании, которые “поставляют компоненты для баллистики и обслуживают российский ВПК“.
“Молодцы, но косяки есть. Надо идти дальше, надо не бояться. Вы научились это делать. Это великое дело, особенно если вы это окупите за счет экспорта“,
— цитирует Лукашенко его пресс-служба.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 БЕЛТА
Беларускія ўлады не прымаюць пярэчанні ФРГ на рашэнне аб закрыцці мінскага офіса Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі
Пратэст супраць закрыцця ў Мінску офіса Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі (Volksbund Deutsche Kriegsgräberfürsorge, VDK) пакуль не меў поспеху. Пра гэта гаворыцца ў адказе ўрада ФРГ на запыт дэпутатаў ультраправай апазіцыйнай партыі “Альтэрнатыва для Германіі“ на тэму фінансавання, рэсурсаў і патэнцыйных праблем сыходу за нямецкімі вайсковымі пахаваннямі за мяжой.
Адзначаецца, што 16 чэрвеня 2025 года Мінгарвыканкам апавясціў VDK пра пастанову закрыць офіс, спаслаўшыся на парушэнне ім заканадаўчых нормаў.
“Пратэст, выказаны саюзам і амбасадай Германіі ў Мінску супраць гэтага рашэння, пакуль не меў поспеху. Федэральны ўрад Германіі працягвае актыўна адстойваць інтарэсы саюза перад беларускімі ўладамі”,
— падкрэсліваецца ў адказе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 https://planetabelarus.by
edited
Дазволеная хуткасць руху суправаджанага цяжкавагавага і буйнагабарытнага транспарту павялічваецца з 50 да 70 км/г
Максімальную хуткасць суправаджаемых цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў (ЦБТС) у Беларусі будзе дазволена павялічыць з 50 да 70 км/г, калі гэта не ўплывае на бяспеку дарожнага руху.
Адпаведнае змяненне ў Інструкцыю аб парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў унесенае пастановай Савета міністраў “Аб парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў“, паведамляе прэс-служба ўрада.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Onliner.by
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 18 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Анлайн-лекцыя пра змену клімату "Беларусь робіцца цяплейшай" (Zoom, 19:00)
▪️Шоу "Сады снабачанняў — танцавальная містэрыя" (Мінск, Машерава 15/1, Дом эксперыментальнага мастацтва, 17:00)
▪️Экскурсія на кінастудыю "Беларусьфільм" (Мінск, пр-т Незалежнасці, 98, 14:00, 15:30)
▪️"Мая свабода п’яная і танчыць аголенай" у Берліне (PANDA platforma, Knaackstraße 97, im kleinen Hof der Kulturbrauerei, 19:00)
▪️"Што? Дзе? Калі?" (Варшава, Беларускі моладзевы Хаб, Dożynkowa 6А, 18:40)
▪️25-годдзе Музея пажарнага і аварыйна-ратавальнага справы (інтэрактыўныя пляцоўкі і экскурсія)
(Мінск, Музей пажарнага і аварыйна-ратавальнага справы, вул. Гарадскі Вал, 12, з 11:00 да 13:00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 17 жніўня:
🇩🇪 У 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян
🎚Целы ўсіх загінулых у ДТЗ у Грузіі дастаўленыя на радзіму
📖У Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава
🚁 Збіты ў Латвіі беспілотнік заляцеў з Беларусі
💶 Долар упершыню за пяць месяцаў пераадолеў мяжу тры рублі
🥷Пад рэпрэсіі па "справе ЕГУ" трапіла сама меней 175 чалавек
🔎 Падсанкцыйны "Планар" выкарыстоўвае "Будгеадар" для ўвозу абсталявання з ЕС
📹 Сацсеткі, засуха на Прыпяці: каля Мазыра ўзровень ракі наблізіўся да гістарычнага мінімуму
edited
Актыўнасць мігрантаў на беларуска-літоўскім напрамку ў жніўні вырасла ў 4 разы, кіраўнік САДМ сыходзіць у адстаўку
Аб гэтым сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных даных Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) балтыйскай краіны.
За 16 дзён месяца Літва зафіксавала 152 спробы парушэння мяжы супраць 38 за той жа перыяд ліпеня і 62 — за аналагічны перыяд жніўня 2025 года (рост у 2,5 раза). Сярод іншых суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза — Латвіі і Польшчы — яе доля ў агульнай колькасці спробаў узрасла з 2,4% за 16 дзён ліпеня да 14,9% за 16 дзён жніўня.
Увечары 17 жніўня Літоўская тэлерадыёкампанія паведаміла аб рашэнні кіраўніка САДМ Рустама Любаева сысці ў адстаўку. Гэта адбылося на фоне расследавання, якое вядуць мясцовыя праваахоўнікі: у канцы ліпеня САДМ паведаміла пра выяўленне тунэлю на мяжы з Беларуссю, але замаўчала напад мігрантаў на памежнікаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 LRT
edited
За час прафілактычнай акцыі “Матацыкліст ” затрымана 34 п’яныя вадзіцелі
Падчас прафілактычнай акцыі “Матацыкліст”, якая праходзіла з 6 да 16 жніўня, выяўлена больш за 3,5 тыс. парушэнняў, учыненых кіроўцамі матацыклаў, паведамляе ДАІ МУС.
У нецвярозым стане затрымана 34 байкеры, за адсутнасць правоў адхілена ад кіравання 211 чалавек, 277 матацыклаў змешчана на ахоўныя стаянкі.
Кожнаму факту парушэння ПДР і “безадказных паводзін на дарозе” дадзеная “строгая прававая ацэнка”, заявіла ведамства.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДАІ
edited
За апошнія 10 дзён у міліцыю паступіла больш за 2,8 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў
Каля 50 з іх паступіла за мінулыя суткі, паведаміла 17 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў.
Зарэгістравана два злачынствы, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, прыпыненыя расходныя аперацыі па 25 рахунках, затрымана два кур’еры, якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў. У іх канфіскавана каля 7 тыс. рублёў.
Як вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу зводак МУС, за апошнія 10 дзён у міліцыю паступіла больш за 2.850 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, затрымана 14 кур’ераў (мінімум адны з іх іншаземец, яго грамадзянства не называецца), у іх канфіскавана не менш за 37 тыс. рублёў.
Ведамства не паведамляе, якія санкцыі ўжываюцца да кур’ераў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 freepik.com
edited
Министр сельского хозяйства увидел “позитивную тенденцию” в ситуации с падежом скота
О мерах по снижению падежа крупного рогатого скота доложил 17 августа Александру Лукашенко министр сельского хозяйства и продовольствия Юрий Горлов.
Как сообщает пресс-служба Лукашенко, в докладе акцент был сделан на “соблюдении технологической и исполнительской дисциплины, мерах по снижению уровня падежа крупного рогатого скота”.
В этом отношении, заявил Горлов, “есть позитивная тенденция”. Сообщается, что к октябрю планируется введение в эксплуатацию нескольких сотен профилакториев для содержания телят.
“На сегодняшний день мы видим, что идет снижение падежа крупного рогатого скота к уровню прошлого года. Таким образом, динамика в отношении сохранности скота у нас складывается положительная. Можно сказать, мы идем к цели по значительному снижению падежа крупного рогатого скота“,
— сказал чиновник, которого цитируют госСМИ.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pexels.com
МАРТ предупредил торговые сети и импортеров о возможном возобновлении регулирования цен при “появлении признаков“ их “необоснованного роста“
О возможном возобновлении ценового регулирования при появлении признаков необоснованного роста цен или усилении давления внешних факторов предупредило торговые сети и импортеров Министерство антимонопольного регулирования и торговли (МАРТ), следует из распространенного 17 августа сообщения правительства.
При этом подчеркивается, что в ценовая ситуация остается стабильной, находится под контролем, предпосылок для роста розничных цен не усматривается. Вывод сделан по результатам рабочей встречи под руководством первого вице-премьера Николая Снопкова с участием руководства МАРТ, Минстройархитектуры, Госстандарта, облисполкомов, Мингорисполкома, представителей крупнейших торговых сетей и импортеров.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
BelPol: падсанкцыйны "Планар" выкарыстоўвае "Будгеадар" для ўвозу абсталявання з ЕС
Як сцвярджае BelPol сярод паставак — камера машыннага зроку XIMEA, вырабленая ў Славакіі, а таксама прэцызійныя рэдуктары французскай кампаніі Girard Transmissions.
"Будгеадар" спецыялізуецца на гандлі дарожнымі і дахавымі матэрыяламі, аднак, паводле BelPol, выкарыстоўваецца ў ланцужку паставак высокатэхналагічных кампанентаў для "Планара". Арганізацыя лічыць, што гэта можа сведчыць пра выкарыстанне пасрэдніцкай схемы для абыходу санкцый.
"Планар" знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі, ЕС, Канады, Аўстраліі і Украіны. BelPol раней таксама заяўляў, што прадпрыемства працягвае закупляць замежнае абсталяванне праз пасярэднікаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷planar.by
Засуха на Прыпяці: каля Мазыра ўзровень ракі наблізіўся да гістарычнага мінімуму
Прыпяць у раёне Мазыра моцна абмялела і месцамі адышла ад берагоў на дзясяткі метраў, абгаліўшы шырокія пясчаныя водмелі.
На гэта звярнула ўвагу выданне "Штодзень", адзначыўшы, што мясцовыя жыхары актыўна дзеляцца ў сацыяльных сетках ужо амаль апакаліптычнымі здымкамі ракі.
Паводле даных гідрапоста ў Мазыры на 17 жніўня, узровень вады апусціўся да –7 см адносна нуля паста. Гэта адзін з найніжэйшых паказчыкаў для гэтай даты за ўсю гісторыю назіранняў — яшчэ ніжэй вада падала толькі ў 2015 годзе (–9 см).
Для параўнання, сярэдні шматгадовы ўзровень Прыпяці ў сярэдзіне жніўня складае 81 см, а абсалютны антырэкорд быў зафіксаваны 11 верасня 2015 года (–21 см).