МУС прадухіліла вываз у “суседнюю дзяржаву” чарговай партыі металу Груз перавозіўся ў ў аўтамабілі DAF пад кіраваннем 54-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, адзначае ведамства. “Падчас агляду паўпрычэпа міліцыянеры выявілі каля 19 тон лому чорных і каляровых металаў на агульную суму звыш 130 тыс. рублёў без суправаджальных дакументаў. Кіроўца прызнаўся, што нелегальна скупляў сыравіну на тэрыторыі Беларусі для наступнай здачы ў пункт прыёму ў суседняй дзяржаве”, — гаворыцца ў паведамленні. На кіроўцу складзены пратакол. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя грузу. ☝️Фармулёўку “суседняя дзяржава” альбо “суседняя краіна" беларускія сілавікі часта выкарыстоўваюць, каб не ўказваць на прыналежнасць правапарушэння да Расіі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: ukrstaltreyd.com.ua