☝️“Аналітыка ад Позірку”. 35 гадоў таму правал путчу ГКЧП паскорыў распад СССР. У Беларусі адным з галоўных праціўнікаў савецкай імперыі тады выступаў БНФ, які дамагаўся ператварэння Дэкларацыі аб суверэнітэце ў паўнавартасную прававую аснову незалежнай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка путч асудзіў, але за незалежнасць Беларусі не галасаваў. Пазней ён не падтрымаў і ратыфікацыю Белавежскіх пагадненняў, хоць пасля распаўсюджваў міф пра тое, што быў адзіным дэпутатам, які галасаваў супраць “развалу Савецкага Саюза”. Пры гэтым менавіта распад СССР стварыў палітычную рэальнасць, у якой Лукашэнка змог стаць прэзідэнтам незалежнай Беларусі. У 1994 годзе ён перамог лідара БНФ Зянона Пазьняка, гуляючы на настальгіі па савецкім мінулым і абяцаючы вярнуць “светлае мінулае”. Пазней Лукашэнка спрабаваў выкарыстаць ідэю інтэграцыі з Расіяй для ўласнага палітычнага ўзмацнення. А калі Уладзімір Пуцін не даў яму магчымасці прэтэндаваць на Крамль, беларускі кіраўнік сам пераапрануўся ў абаронцу суверэнітэту — адначасова працягваючы “саюзнае будаўніцтва” і атрымліваючы ад Масквы танныя рэсурсы ды палітычную падтрымку. У выніку Лукашэнка, які калісьці выкарыстаў наступствы распаду СССР для ўласнага палітычнага ўзлёту, за дзесяцігоддзі кіравання сам прывёў краіну да залежнасці ад той самай імперыі, дэмантаж якой калісьці паскорыў правал ГКЧП, піша ў матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку