Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h
Reach per post (ERR)16.9%1.4K avg views
Posting22.3/daylast 17 minutes ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
6 гадоў таму загінуў Раман Бандарэнка. Малады мастак быў моцна збіты на “Плошчы пераменаў” 11 лістапада 2020-га, калі выйшаў абараніць бел-чырвона-белыя стужкі. З РУУС Рамана даставілі ў лякарню, але выратаваць не змаглі: 12 лістапада ён памёр.
Якім быў Раман Бандарэнка: https://euroradio.fm/spadzyavausya-shto-u-kraine-neshta-zmenicca-syabar-pra-ramana-bandarenku
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
ЗША і Нідэрланды вядуць перамовы пра магчымае паслабленне паўнамоцтваў Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Калі такое адбудзецца, да адказнасці нельга будзе прыцягнуць ані Лукашэнку, ані Пуціна.
Пра перамовы ад некалькіх крыніц даведаліся ў The Rights Forum — заснаванай адным з былых нідэрландскіх прэм'ераў грамадскай арганізацыі.
Сярод рэформ, пра якія ідзе гаворка, — імунітэт для кіраўнікоў дзяржаў.
Таксама з-пад юрысдыкцыі МКС могуць вывесці грамадзян дзяржаў, якія не далучыліся да Рымскага статуту. Нават калі яны выканалі злачынствы на тэрыторыі дзяржавы, якая прызнае МКС.
Трэцяя прапанова — адмова МКС у юрысдыкцыі па справам, якія ахопліваюць нацыянальныя юрысдыкцыі. Груба кажучы: у краіне ёсць на ўзроўні заканадаўства забарона на катаванні. Тады МКС не зможа расследаваць катаванні ў гэтай краіне, нават калі нацыянальная судовая сістэма нічога з гэтым не робіць.
"На практыцы гэта будзе раўназначна ампутацыі канечнасцяў Суда", — каментуюць у The Rights Forum.
Прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц МКС будуць сустракацца ў Газе з 30 лістапада па 7 верасня.
"Ён змешвае праўду і хлусню, жыве ў паралельнай рэальнасці". Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка — пра блогера Сяргея Ціханоўскага.
Цалкам эфір з Франакам Вячоркам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=bsvn8zp52W8
Супрацоўнікам беларускіх кампаній забароняць карыстацца Claude. Нават калі яны знаходзяцца за мяжой. Новыя правілы пачалі дзейнічаць ад сёння, піша @devby.
Першыя падобныя абмежаванні Anthropic увяла ў верасні 2025 года. Тады яна забараніла доступ да свайго ШІ кампаніям, якія больш чым напалову належаць арганізацыям з непадтрымоўваных рэгіёнаў — у тым ліку Беларусі і Расіі. Цяпер забарона дзейнічае незалежна ад таго, дзе фізічна знаходзіцца супрацоўнік кампаніі з такой краіны.
Пры гэтым забарона распаўсюджваецца і на замежныя кампаніі, калі іх кантралююць уладальнікі з непадтрымоўваных рэгіёнаў.
🔘 ChatGPT, Claude і Gemini недаступныя ў Беларусі. Якія "супер інтэлекты" замест іх прапануюць беларусам?
Сэнсы дня на @euroradio. Важныя тэмы апошніх 24 гадзінаў усяго за 7 хвілін:
https://youtu.be/b2sdA_on1HU
edited
Важныя падзеі і сэнсы серады, 11 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:12 Круглы стол з Лукашэнкам. Ці здольны ён увогуле да перамоваў?
10:55 Навіны спорту
13:42 Долар зноў вышэй за 3 рублі. Чаго чакаць беларусам?
23:00 Навіны шоў-бізу
26:01 Другі дзень перамоваў паміж Украінай і Расіяй у Абу-Дабі. Пра што гаварылі ў сераду?
"Сэнсы дня". Найбольш цікавае і важнае за сераду — усяго за 7 хвілін
Ці сапраўды паляпшаецца дабрабыт беларусаў?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Анастасія Лузгіна.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=Bns5EEXosxQ
Дзень незалежнасці Польшчы. Вось з якім маштабам яго святкавалі ў Варшаве.
11 лістапада палякі адзначаюць аднаўленне незалежнасці ў 1918 годзе. Да таго Польшчы 123 гады не было на мапе Еўропы як самастойнай дзяржавы. Яе тэрыторыю падзялілі паміж сабой Расія, Прусія і Аўстрыя.
Дату звязваюць з тым, што 11 лістапада 1918 года Юзаф Пілсудскі ўзначаліў польскае войска. У той жа дзень у Камп’ені падпісалі перамір’е, якое спыніла баявыя дзеянні ў Першай сусветнай вайне.
Новы самалёт Airbus усталяваў гістарычны рэкорд па далёкасці палёту сярод камерцыйных авіялайнераў. Авіялайнер A350-1000 ULR вылецеў з Мельбурна (Аўстралія) у панядзелак, 27 ліпеня, і прызямліўся ў Тулузе (Францыя) у аўторак, 28 ліпеня. За 24 гадзіны 24 хвіліны палёту самалёт пераадолеў 23 155 кіламетраў.
Папярэдні рэкорд больш за два дзесяцігоддзі належаў самалёту Boeing 777-200LR Worldliner. У 2005 годзе ён здзейсніў самы далёкі беспасадачны пералёт з Ганконга ў Лондан, пераадолеўшы 21 601 кіламетр за 22 гадзіны 42 хвіліны.
Ці мусіць Еўропа далучыцца да працы ЗША па вызваленні людзей?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Яўген Красулін.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=MIrpTXZsVA4
"Белтэлекам" плануе выйсці на рынак мабільнай сувязі. Цяпер прадпрыемства мае філіі ва ўсіх раённых і абласных цэнтрах, а таксама ў Мінску.
За апошнія дзесяць гадоў "Белтэлекам" выйшаў на рынак інтэрнэту і тэлебачання. А з 2022 года прадпрыемства яшчэ і займаецца рэспубліканскай сістэмай маніторынгу грамадскай бяспекі.
edited
Нечаканы скандал выклікала прэзентацыя кнігі псіхолага Вольгі Вялічка "Нябачныя. Гісторыі жонак беларускіх палітвязняў". Яна мелася адбыцца ў Вільні 13 лістапада ў краме "Кропка".
Аднак прэзентацыя выклікала пратэст у асяроддзі фем-актывістак. Яны абурыліся тым, што ў ёй прыме ўдзел актывіст Мікола Дзядок — аўтар прадмовы да кнігі. Феміністкі нагадалі, што імя Дзядка фігуравала ў сэксуальным скандале.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пасля гэтага "Кропка" скасавала прэзентацыю.
На Дзяржынскай птушкафабрыцы патлумачылі цвіль і пах у яйках. Прадпрыемства заявіла, што правяло праверку і знайшло прычыну сапсаваных яек — тэхналагічны збой абсталявання.
Скаргі прыходзілі з розных гарадоў Беларусі і ад пакупнікоў розных гандлёвых сетак.
У Беларусі могуць павялічыць перапынкі на працы. Адпаведныя змены ўнеслі ў новую рэдакцыю закона "Аб ахове працы".
Плануецца, што гэтыя змены закрануць работнікаў, якія працуюць на вуліцы ў моцную спякоту або мароз. У такую пару работнікам будуць вылучацца дадатковыя перапынкі працягласцю не менш за 10 хвілін.
У Федэрацыі прафсаюзаў кажуць, што цяпер такія "перакуры" існуюць толькі фармальна і могуць доўжыцца ўсяго некалькі хвілін. Пры тым нават у работнікаў адной прафесіі такія перапынкі могуць адрознівацца ў залежнасці ад прадпрыемства. Таму прафсаюзы прапанавалі ўвесці адзінае правіла.
У чым несупадзенне пазіцый Офіса Ціханоўскай і аўтараў “Ліста палітвязняў” пры тым, што мэта, нібыта, ва ўсіх аднолькавая? Ці не час мяняць стратэгію ціску на нешта іншае, калі выніку ад яе цягам шасці гадоў няма?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
https://www.youtube.com/watch?v=bsvn8zp52W8
Ці варта чакаць, што па выніку перамоў у Абу-Дабі бакі заключаць хоць нейкае перамір’е?
Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
https://www.youtube.com/watch?v=F06wpWdFOjI
Мінулай ноччу з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы рухаліся беспілотнікі. Беларускі бок позна ўвечары ў аўторак папярэдзіў пра гэта афіцыйную Вільню, паведаміў літоўскі міністр абароны Робертас Каўнас:
У 22:47 мы атрымалі па тэхнічных каналах інфармацыю ад беларускага боку аб тым, што ў бок Літвы рухаюцца неапазнаныя аб'екты і што Беларусь спрабуе іх нейтралізаваць. /.../ Аб'екты не ўвайшлі ў паветраную прастору Літвы, а накіраваліся ў бок Латвіі і Расіі.
Куды сыходзяць грошы: рэзервы, інфляцыя і бюджэт Беларусі?
Пра гэта і не толькі ў эфіры @euroradio размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
https://www.youtube.com/watch?v=Bns5EEXosxQ
Еўропа рыхтуецца да вайны, ёй важная роля Беларусі. Але з кім размаўляць?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=VW3G2vPFA1Q
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
13:00 — эканамістка, навуковая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна
14:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
16:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!