Нечаканы скандал выклікала прэзентацыя кнігі псіхолага Вольгі Вялічка "Нябачныя. Гісторыі жонак беларускіх палітвязняў". Яна мелася адбыцца ў Вільні 13 лістапада ў краме "Кропка". Аднак прэзентацыя выклікала пратэст у асяроддзі фем-актывістак. Яны абурыліся тым, што ў ёй прыме ўдзел актывіст Мікола Дзядок — аўтар прадмовы да кнігі. Феміністкі нагадалі, што імя Дзядка фігуравала ў сэксуальным скандале. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пасля гэтага "Кропка" скасавала прэзентацыю.