У Беларусі могуць павялічыць перапынкі на працы. Адпаведныя змены ўнеслі ў новую рэдакцыю закона "Аб ахове працы". Плануецца, што гэтыя змены закрануць работнікаў, якія працуюць на вуліцы ў моцную спякоту або мароз. У такую пару работнікам будуць вылучацца дадатковыя перапынкі працягласцю не менш за 10 хвілін. У Федэрацыі прафсаюзаў кажуць, што цяпер такія "перакуры" існуюць толькі фармальна і могуць доўжыцца ўсяго некалькі хвілін. Пры тым нават у работнікаў адной прафесіі такія перапынкі могуць адрознівацца ў залежнасці ад прадпрыемства. Таму прафсаюзы прапанавалі ўвесці адзінае правіла.