Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.3/day last 23 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    Пацвердзілася смерць беларуса Уладзіміра Алдохіна, які ў верасні знік у Італіі. Пра гэта ў сацсетках напісала ягоная маці Таццяна. 33-гадовы Уладзімір Алдохін перастаў выходзіць на сувязь 13 верасня. Праз некалькі дзён у Італіі знайшлі цела мужчыны. Маці не змагла паехаць на апазнанне. Таму для праверкі ў сваякоў Алдохіна ўзялі тэст ДНК і адправілі ў Італію.

  2. Украінскія дроны атакавалі Усць-Лугу — гэта найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры. Яго выкарыстоўвае таксама Беларусь для экспарту сваіх тавараў пасля таго, як парты Літвы і Латвіі аказаліся закрытымі ў выніку санкцыяў. Праз Усць-Лугу адпраўляюцца нафта, нафтапрадукты, вугаль, угнаенні, звадкаваны прыродны газ ды іншыя грузы. У 2025 годзе праз порт экспартавалася каля 700 тысяч барэляў нафты ў суткі.

  3. edited

    “Выключаюцца са спісу”. Сваякі добраахвотнікаў, забітых падчас службы ў УСУ, не маюць права на атрыманне грашовых выплаты, калі ў іх ёсць беларускае грамадзянства ці яны жывуць у Беларусі. Пра гэта @euroradio даведалася з афіцыйнага ліста ад Мінабароны Украіны. Так ведaмства пракаментавала гісторыю Веранікі Яновіч — былой добраахвотніцы і ўдавы забітага ваяра Аляксея Лазарава. Чытаць тут: https://euroradio.fm/vyklyuchayucca-sa-spisu-minabarony-ukrainy-adkazala-udave-zabitaga-belaruskaga-vayara A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN: https://storage.googleapis.com/euroradio/read.html?page=/vyklyuchayucca-sa-spisu-minabarony-ukrainy-adkazala-udave-zabitaga-belaruskaga-vayara

  4. На Брэстчыне і Гродзеншчыне выпаў першы снег. Ужо з вечара 10 лістапада ён пайшоў у Кобрыне, Бярозе, Драгічыне, Івацэвічах і Пружанах. А ўначы ён з'явіўся ў Пінску і Баранавічах. У Гродне мясцовыя жыхары нават паспелі зляпіць першых снежных баб.

  5. У гэты дзень, 11 лістапада 1918-га, скончылася Першая сусветная вайна. Яна абарвала жыцці мільёнаў чалавек і прынесла шмат пакутаў нашым землям. Але пра яе вельмі мала гавораць: памяць пра вайну "схавалася ў цені" Другой сусветнай. Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна? Хвілінка альтэрнатыўнай гісторыі на @euroradio: https://euroradio.fm/shto-bylo-b-u-belarusi-kali-b-ne-pershaya-susvetnaya-adkazvae-gistoryk З Беларусі — без VPN

  6. Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 10 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:12 Перамовы ў Абу-Дабі: ці ёсць шанец на прарыў і хто будзе дапамагаць Украіне? 09:19 Навіны спорту 12:25 Навошта Лукашэнка паляцеў да Пуціна менавіта цяпер? 17:16 Навіны шоў-бізу 19:56 Ціск ці перамовы: як вызваляць палітвязняў і не страціць будучыню Беларусі? "Сэнсы дня". Найбольш цікавае і важнае за панядзелак — усяго за 7 хвілін

  7. Час апраўданняў. Калонка Вадзіма Пракоп’ева Блогер, які апошнімі днямі зноў вярнуўся ў публічную прастору, напісаў для @euroradio калонку пра тое, чаму ў 2021 годзе дэмсілам не ўдалося пачаць дыялог з рэжымам Лукашэнкі. Чытаць тут: https://euroradio.fm/chas-apraudannyau-kalonka-vadzima-prakopeva A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  8. Рэжым Лукашэнкі анулюе дакументы не толькі тым экс-палітвязням, якіх выслаў за мяжу, але і тым, хто застаўся ў краіне. Пра гэта піша праваабарончы цэнтр "Вясна" са словаў аднаго з былых палітвязняў. Пасля памілавання яму дазволілі застацца ў Беларусі. Але правы мужчыны былі моцна абмежаваныя. Праз некалькі дзён пасля вызвалення ён даведаўся, што ягоны пашпарт ануляваны. Выдаваць новы дакумент у аддзеле грамадзянства і міграцыі адмовіліся.

  9. edited

    Праўладны блогер знайшоў за што папракнуць беларусаў, якія жывуць у іншых краінах... Пра гэта і не толькі глядзіце на YouTube у праграме "Крынж тыдня": https://youtu.be/Rggxt36CJS8

  10. Папаўненне базы міждзяржаўнага вышуку і выдаленне з яе людзей — працэс непразрысты. Чаму ў ёй перасталі з'яўляцца прозвішчы беларусаў — незразумела. Прычына можа быць як наўмысная (каб схаваць рэпрэсіі), так і чыста тэхнічная. Так юрыстка праваабарончага цэнтра @viasna96 пракаментавала @euroradio той факт, што новыя імёны беларусаў больш за 10 дзён не з'яўляюцца ў базе міждзяржаўнага вышуку.

  11. Чаму рэзка падаражэла курынае мяса? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамічная аглядальніца Вольга Лойка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=nw7jQDahcQ0

  12. Threads — гэта сацсетка, праз якую "разгойдваюць" Беларусь. Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Качанава сказала, быццам ад гэтай сацсеткі для Беларусі ёсць пагроза: "Кінутыя такія грошы і сродкі, каб сёння дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне". Праўда, чыноўніца неназвала ні памер "такіх грошай", ні іх крыніцы. Старонка @euroradio y Threads!

  13. У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць "трафарэтчыкаў". Адну з такіх абвестак заўважыла выданне MOST — і адгукнулася на вакансію. У абвестцы гаварылася, што працадаўца аплочвае выканаўцу дарогу ў абодва бакі і дае 500 долараў "за адзін выхад". Падчас перапіскі працадаўца паведаміў: трэба напісаць "Слава УПА" ў Познані

  14. Ужо больш за 10 дзён у базе міждзяржаўнага вышуку не з'яўляюцца беларусы, заўважыла @euroradio. Ёсць вялікая верагоднасць таго, што нашых суайчыннікаў там перасталі публікаваць. Нагадаем, што з 25 верасня МУС Беларусі не абнаўляе спіс "экстрэмістаў", які раней папаўняўся кожную пятніцу. Таксама МУС пазбавіла беларусаў магчымасці правяраць абмежаванні на выезд з краіны анлайн.

  15. edited

    Сяргей Ціханоўскі заступіўся за актывістку, якая пагражае журналістцы Андрэевай Самаабвешчаная прадстаўніца Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка выступіла з пагрозамі ў адрас былой палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай. Падпісчык @euroradio пераслаў нам сваю камунікацыю на гэтую тэму з Сяргеем Ціханоўскім, які цяпер актыўна падтрымлівае Пархоменка. Чытаць тут: https://euroradio.fm/syargey-cikhanouski-zastupiusya-za-aktyvistku-yakaya-pagrazhae-zhurnalistcy-andreevay A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  16. Вызваляць людзей, рызыкуючы незалежнасцю краіны, ці вызваляць краіну, ахвяруючы людзьмі — ці сапраўды існуе такая дылема сёння? Ці не азначае пачатак дыялогу Еўропы з Лукашэнкам празнанне яго перамогі? Па гэтых ды іншых пытаннях у эфіры @euroradio дэбатуюць кандыдат гістарычных навук, аглядальнік Яўген Красулін і блогер Аляксандр Кныровіч. https://www.youtube.com/watch?v=MIrpTXZsVA4

  17. Ці пагодзіцца Еўропа “перагарнуць старонку”, калі Коўл не прыедзе? Пра тое, што можа пасадзіць Лукашэнку за стол перамоў, калі гэта не “Мінск-3”, гаворым з Юрыем Дракахрустам. https://www.youtube.com/watch?v=VW3G2vPFA1Q

  18. У Абу-Дабі пачаліся перамовы паміж Украінай, Расіяй і ЗША. Украінскую дэлегацыю ўзначальваюць Рустэм Умераў і Кірыл Буданаў. Перад пачаткам перамоваў украінцы правялі кансультацыі з прадстаўнікамі еўрапейскіх краін, а таксама спецпасланнікамі ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. У каментары для hromadske дасведчаная крыніца паведаміла: "Сустрэча з еўрапейцамі добрая. Настрой працоўны ва ўсіх".

  19. “Не паніка, а шок”. Беларусы Кракава — пра абстаноўку ў горадзе пасля тэракта Раней не сутыкаўся з падобным. Адчуванні не такія, як, напрыклад, падчас пратэстаў у Беларусі, дзе ты ведаеш аб небяспечнасці сітуацыі вакол. Тут жа — разуменне, што такое можа адбыцца наўпрост сярод твайго працоўнага дня. Чытаць тут: https://euroradio.fm/ne-panika-shok-belarusy-krakava-pra-abstanouku-u-goradze-paslya-terakta A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  20. Older posts