"Белтэлекам" плануе выйсці на рынак мабільнай сувязі. Цяпер прадпрыемства мае філіі ва ўсіх раённых і абласных цэнтрах, а таксама ў Мінску. За апошнія дзесяць гадоў "Белтэлекам" выйшаў на рынак інтэрнэту і тэлебачання. А з 2022 года прадпрыемства яшчэ і займаецца рэспубліканскай сістэмай маніторынгу грамадскай бяспекі.