На Дзяржынскай птушкафабрыцы патлумачылі цвіль і пах у яйках. Прадпрыемства заявіла, што правяло праверку і знайшло прычыну сапсаваных яек — тэхналагічны збой абсталявання. Скаргі прыходзілі з розных гарадоў Беларусі і ад пакупнікоў розных гандлёвых сетак.