Мінулай ноччу з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы рухаліся беспілотнікі. Беларускі бок позна ўвечары ў аўторак папярэдзіў пра гэта афіцыйную Вільню, паведаміў літоўскі міністр абароны Робертас Каўнас: У 22:47 мы атрымалі па тэхнічных каналах інфармацыю ад беларускага боку аб тым, што ў бок Літвы рухаюцца неапазнаныя аб'екты і што Беларусь спрабуе іх нейтралізаваць. /.../ Аб'екты не ўвайшлі ў паветраную прастору Літвы, а накіраваліся ў бок Латвіі і Расіі.