Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.3/day last 12 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

ЗША і Нідэрланды вядуць перамовы пра магчымае паслабленне паўнамоцтваў Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Калі такое адбудзецца, да адказнасці нельга будзе прыцягнуць ані Лукашэнку, ані Пуціна. Пра перамовы ад некалькіх крыніц даведаліся ў The Rights Forum — заснаванай адным з былых нідэрландскіх прэм'ераў грамадскай арганізацыі. Сярод рэформ, пра якія ідзе гаворка, — імунітэт для кіраўнікоў дзяржаў. Таксама з-пад юрысдыкцыі МКС могуць вывесці грамадзян дзяржаў, якія не далучыліся да Рымскага статуту. Нават калі яны выканалі злачынствы на тэрыторыі дзяржавы, якая прызнае МКС. Трэцяя прапанова — адмова МКС у юрысдыкцыі па справам, якія ахопліваюць нацыянальныя юрысдыкцыі. Груба кажучы: у краіне ёсць на ўзроўні заканадаўства забарона на катаванні. Тады МКС не зможа расследаваць катаванні ў гэтай краіне, нават калі нацыянальная судовая сістэма нічога з гэтым не робіць. "На практыцы гэта будзе раўназначна ампутацыі канечнасцяў Суда", — каментуюць у The Rights Forum. Прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц МКС будуць сустракацца ў Газе з 30 лістапада па 7 верасня.

Views over time

05001K12 Nov 08:0012 Nov 15:521K12 Nov 08:00: 0 views12 Nov 09:08: 478 views12 Nov 14:12: 956 views12 Nov 15:52: 1,020 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Nov 2026, 08:000
12 Nov 2026, 09:08478
12 Nov 2026, 14:12956
12 Nov 2026, 15:521K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.