Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Якія на сёння галоўныя праблемы ў дэмсіл і ці магчыма іх вырашыць? Што не так з паездкай генсека АБСЕ ў Мінск і пра што гэтая паездка сведчыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава і кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. https://www.youtube.com/watch?v=FZ040fz-qnw

  2. edited

    Беларуска вярнулася з Літвы ў Беларусь. Пасля публічнага даносу яе пасадзілі. Як піша @nashaniva, Крысцінa Васінa ў канцы 2025 года вярнулася ў Беларусь пасля некалькіх гадоў жыцця ў Вільні. Пасля вяртання дзяўчына пасялілася ў вёсцы і запісвала відэа пра сваё жыццё. У лютым яна расказала ў сацсетках, што сутыкнулася з цкаваннем з боку людзей з эміграцыі: Некаторыя людзі з эміграцыі на хвалі сваёй шызы і канспіралагічных тэорый мэтанакіравана арганізавалі мне пекла на зямлі і калектыўнае цкаванне (мэтай якога было пасадзіць мяне ў турму, на бутэльку і далей па тэксце). Гэта значыць, у іх сусветах, калі нейкі чалавек змог вярнуцца ў Беларусь і не сесці, значыць, іх абавязак — чалавечка пасадзіць. Паводле выдання, блогеры Ксенія Пляшкова, Сяргей Пятрухін і Алеся Пархоменка спрабавалі прыцягнуць увагу сілавікоў да яе меркаванай датычнасцi да Офіса Ціханоўскай. Пазней Васіну судзілі. Паводле якога менавіта палітычнага артыкула — невядома. Прысуд — 1,5 гады "хіміі" з накіраваннем.

  3. Хто прыехаў у госці да Лукашэнкі? Ціханоўская ўпершыню адказала мужу. Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і свету з Аляксандрам Кныровічам На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыехаў "еўрапейскі дэсант". Былі прадстаўнікі Францыі, Іспаніі, Польшчы і Турцыі. Блогер Аляксандр Кныровіч паглядзеў, што гэта за персанажы — і раскажа нам. Акрамя таго, абмяркуем, як неўзабаве зменіцца беларускі інтэрнэт-гандаль. Чаму, нягледзячы на ўсе пагрозы Камітэта дзяржкантролю, змяншаецца доля беларускіх тавараў на палічках крамаў. І як Святлана Ціханоўская адказала мужу на хэйт, які ліецца з яго стрымаў. Глядзіце наш жывы эфір тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=zM3ohGLWMgQ

  4. edited

    📺Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі): 13:00 — блогер Аляксандр Кныровіч 14:00 — кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава і дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька 15:00 — пераможца 14-й Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Югася Каляда 18:00 — журналістка Вольга Лойка і эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў праграме "І што?" Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!

  5. У Беларусі рэзка падскочылі цэны на кураціну. У залежнасці ад гандлёвых сетак рост склаў ад 30% да 50%. Як піша выданне "Беларусы і рынак", у сацсетках беларусы абураюцца падаражэннем, многія вінавацяць Расію. І для гэтага ёсць падставы.

  6. edited

    Швейцарыя не далучыцца да байкоту чэмпіянату свету па хакеі, калі на турнір дапусцяць зборную Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік Швейцарскай федэрацыі хакея. Паводле яго слоў, арганізацыя асуджае ваенную агрэсію Расіі, але лічыць, што цяпер гаворка ідзе пра спартыўныя, а не палітычныя пытанні. Швейцарская федэрацыя заклікала не спяшацца з высновамі, спакойна ацаніць розныя пазіцыі і пазбягаць эмацыйных рашэнняў. Спартыўны арбітражны суд (CAS) 30 кастрычніка дапусціў зборныя Расіі да пяці міжнародных чэмпіянатаў сезона 2026/2027. Рашэнне выклікала пратэст шэрагу краін: Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, Данія, Латвія і Чэхія заявілі, што не будуць гуляць супраць Расіі. Некаторыя даўнія спонсары чэмпіянату свету таксама паведамілі, што могуць спыніць супрацоўніцтва.

  7. Джон Коўл спрабуе адкрыць літоўскія парты для транзіту беларускіх угнаенняў з уласнай ініцыятывы, а не ў рамках даручэнняў з Белага дома. Пра гэта піша выданне Kyiv Independent са спасылкай на некалькіх амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў. Выданне сцвярджае, што ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША гэтая ініцыятыва амаль не мае падтрымкі. Амерыканскія чыноўнікі адзначаюць, што Коўл рэалізуе самастойную ініцыятыву, а не ўзгодненую дзяржаўную палітыку.

  8. Калі Беларусь страціць суверэнітэт, ці атрымаецца яго потым вярнуць? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае Ніна Скеп’ян. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=akm4v3bpvoU

  9. Малдова можа ўвесці візы для грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Васіле Тофан. Гэты крок звязаны з намерам Малдовы ўступіць у Еўрасаюз. Для гэтага ёй неабходна прывесці сваю візавую палітыку ў адпаведнасць з еўрапейскімі правіламі. Малдоўскі прэм’ер не назваў канкрэтныя тэрміны па ўвядзенні віз для беларусаў і расіян.

  10. Сэнсы дня на @euroradio. Важныя тэмы апошніх 24 гадзінаў усяго за 7 хвілін: https://youtu.be/PcpEUVcYb0c

  11. Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 5 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:21 Ці паўплываюць вынікі амерыканскіх выбараў на сітуацыю ў беларуска-амерыканскіх перамовах? 08:23 Навіны спорту 11:33 Лукашэнка хоча, каб Еўропа прызнала паразу 20:08 Навіны шоу-бізу 23:07 Чаму беларусы ўнутры краіны і беларусы ў эміграцыі дакладна яшчэ знойдуць агульную мову "Сэнсы дня". Найбольш цікавае і важнае за чацвер — усяго за 7 хвілін

  12. Лукашэнка спяшаецца развіваць адносіны з Трампам? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=Al9BryDLc7E

  13. Беларусь адмовілася экстрадзіраваць у Літву Антанаса Кандротаса, таксама вядомага як блогер Цэлафанас. Пра гэта паведамляе Міністэрства юстыцыі Літвы. Зварот ад Мінюста Літвы на адрас Генпракуратуры Беларусі быў адпраўлены ў жніўні. Кандротас асуджаны ў Літве і абвешчаны ў еўрапейскі вышук. На радзіме яму прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі па справе аб беспарадках каля Сейма ў 2021 годзе. Таксама ён быў асджаны за фінансавыя злачынствы, звязаныя з незаконным гандлем палівам і ўхіленнем ад выплаты падаткаў. У Беларусь Кандротас уцёк у траўні 2026 года. У нашай краіне ён стаў частым удзельнікам прапагандысцкіх шоу-праграм.

  14. Хутка з'явіцца магчымасць нованароджаным беларусам у Польшчы пацвердзіць сваю асобу. Раней гэта быў складаны квэст. На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=6XaCNQJwOj8

  15. edited

    Валер Цапкала і Зміцер Балкунец ў лісце Трампу назваліся суаўтарамі кнігі. Але яе, верагодна, напісаў штучны інтэлект. Яны звярнуліся да прэзідэнта ЗША з просьбай паўплываць на Літву, каб тая спыніла дэпартацыі беларусаў. У подпісах пад лістом абодва пазначылі сябе суаўтарамі кнігі "From the World to America: 250 People Who Shaped the United States". Такая кніга сапраўды існуе. Аднак аналіз @euroradio даступнага ў інтэрнэце яе фрагмента выявіў шмат прыкмет выкарыстання штучнага інтэлекту. Сярод іх — шаблонная структура, характэрныя для нейрасетак фармулёўкі, неабгрунтаваныя абагульненні і падазрона гладкі стыль.

  16. “Кульгавая качка”: як пройгрыш Трампа ўплывае на дыялог ЗША з Мінскам? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае кантактная асоба “Кіберпартызанаў”, прадстаўнік руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі. https://www.youtube.com/watch?v=plN9Ywdsab0

  17. Экс-палітвязні і актывісты атрымліваюць фэйкавыя паведамленні — нібыта ад Офіса Ціханоўскай. Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіса. Адпраўнікі называюць сябе супрацоўнікамі Офіса і заклікаюць людзей "спыніць крытыку" і "не падрываць давер донараў". У паведамленнях сцвярджаецца, быццам публічныя выказванні перашкаджаюць дапамагаць тым, хто яшчэ застаецца за кратамі. Офіс Святланы Ціханоўскай не мае ніякага дачынення да гэтых паведамленняў. Мы не звярталіся да былых палітвязняў з падобнымі патрабаваннямі і не выкарыстоўваем ананімныя акаўнты для камунікацыі. У Офісе мяркуюць, што гэта можа быць правакацыя беларускіх спецслужбаў. Таксама звяртаюць увагу, што такія кантакты могуць быць спробай атрымаць асабістую інфармацыю пра былых палітвязняў, іх сувязі і месцазнаходжанне.

  18. Як беларускую гісторыю перапісваюць пад дыктоўку куратараў з Расіі? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае кандыдатка гістарычных навук, старшыня Беларускага інстытута ў Празе Ніна Скеп’ян. https://www.youtube.com/watch?v=akm4v3bpvoU

  19. Ці быў прадказальны такі разгромны для рэспубліканцаў вынік выбараў у ЗША? Як “дэмакратычныя” Кангрэс і Сенат будуць уплываць на знешнюю палітыку Штатаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў. https://www.youtube.com/watch?v=Al9BryDLc7E

  20. Аляксей Картыннік: свядома абіраць быць беларусам — у гэтым наша ідэя У праграме "Ідэя Х" — заснавальнік праекта “Цёмны Лёс” і сувядоўца праекта “Каласы пад сярпом ШІ”. https://www.youtube.com/watch?v=wuZLYhgOobg

  21. Older posts