Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 17.1%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 44 minutes ago
Reactions per 1K views 18.1 👍 ❤ 🤬
edited

Беларуска вярнулася з Літвы ў Беларусь. Пасля публічнага даносу яе пасадзілі. Як піша @nashaniva, Крысцінa Васінa ў канцы 2025 года вярнулася ў Беларусь пасля некалькіх гадоў жыцця ў Вільні. Пасля вяртання дзяўчына пасялілася ў вёсцы і запісвала відэа пра сваё жыццё. У лютым яна расказала ў сацсетках, што сутыкнулася з цкаваннем з боку людзей з эміграцыі: Некаторыя людзі з эміграцыі на хвалі сваёй шызы і канспіралагічных тэорый мэтанакіравана арганізавалі мне пекла на зямлі і калектыўнае цкаванне (мэтай якога было пасадзіць мяне ў турму, на бутэльку і далей па тэксце). Гэта значыць, у іх сусветах, калі нейкі чалавек змог вярнуцца ў Беларусь і не сесці, значыць, іх абавязак — чалавечка пасадзіць. Паводле выдання, блогеры Ксенія Пляшкова, Сяргей Пятрухін і Алеся Пархоменка спрабавалі прыцягнуць увагу сілавікоў да яе меркаванай датычнасцi да Офіса Ціханоўскай. Пазней Васіну судзілі. Паводле якога менавіта палітычнага артыкула — невядома. Прысуд — 1,5 гады "хіміі" з накіраваннем.

Views over time

05001K1.5K2K6 Nov 10:3011 Nov 21:341.6K6 Nov 10:30: 0 views11 Nov 21:34: 1,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 10:300
11 Nov 2026, 21:341.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.