Джон Коўл спрабуе адкрыць літоўскія парты для транзіту беларускіх угнаенняў з уласнай ініцыятывы, а не ў рамках даручэнняў з Белага дома. Пра гэта піша выданне Kyiv Independent са спасылкай на некалькіх амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў. Выданне сцвярджае, што ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША гэтая ініцыятыва амаль не мае падтрымкі. Амерыканскія чыноўнікі адзначаюць, што Коўл рэалізуе самастойную ініцыятыву, а не ўзгодненую дзяржаўную палітыку.