Хіт Майкла Джэксана на вакзале ў Гомелі. Відэа, дзе мужчына грае Billie Jean, паглядзелі ў TikTok больш за мільён разоў.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
“Лепей не будзе”: што рабіць, калі ВНЖ давядзецца чакаць даўжэй? На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская. https://www.youtube.com/watch?v=6XaCNQJwOj8
-
edited
Беларускі гурт "Дразды" выступіў на канцэрце ў маскоўскім Крамлі. Яны выканалі свой найбольш вядомы хіт "Хата бацькоў". Праўда, прагучала песня ў рускім варыянце — "Родительский дом". Запіс канцэрта паказалі на тэлеканале "Расія 1" 4 лістапада. У гэты дзень адзначаецца адно з галоўных ідэалагічных святаў цяперашняй Расіі — Дзень народнага адзінства. Іранічна, што адзначаюць яго ў гонар падзеяў 1612 года, калі з Масквы былі выгнаныя "польскія інтэрвенты", сярод якіх былі продкі цяперашніх жыхароў Беларусі і Украіны.
-
Запрацаваў анлайн-рэсурс для дапамогі беларусам Польшчы. Сайт "Białorusini a Dokument Podróży" створаны для прававой і практычнай дапамогі суайчыннікам у афармленні праязных дакументаў і вырашэнні банкаўскіх праблем. Ініцыятыва накіравана на падаўжэнне тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента да двух гадоў, а таксама на замацаванне яго статусу як дакумента пасведчання асобы. Таксама рэсурс дапаможа вырашаць праблемы з польскім Bank Millennium, для гэтага там размешчаны ўзоры рэкламацый для банка.
-
ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаніі Armory Alliance, зарэгістраванай у Беларусі. Прычынай называюць тое, што гэтая фірма дапамагае Ірану закупляць пераносныя зенітныя ракетныя комплексы. Паводле звестак Дзярждэпа, Armory Alliance выступае як пасярэднік паміж кампаніямі з Кітая і Ірана. Праз кампанію для Ірана закупляюць сотні пераносных зенітных ракетных комплексаў.
-
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 13:00 — легалізацыйная юрыстка Вольга Дабравольская 14:00 — заснавальнік праекта “Цёмны Лёс” і сувядоўца праекта “Каласы пад сярпом ШІ” Аляксей Картыннік ў праграме "Ідэя Х" 15:00 — палітычны аналітык Віталь Цыганкоў 16:00 — старшыня Беларускага інстытута ў Празе Ніна Скеп’ян 17:00 — прадстаўнік руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!
-
У Беларусі запусцілі экспрэс-дастаўку аптэчных безрэцэптурных тавараў. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Даставіць дадому могуць безрэцэптурныя лекавыя сродкі, а таксама тавары для прыгажосці, здароўя і догляду. Рэцэптурныя прэпараты дастаўляць заканадаўча па-ранейшаму не дапускаецца. Іх можна забраніраваць на сайце і забраць у аптэцы. Акрамя таго, сэрвіс не дастаўляе спіртазмяшчальныя лекавыя сродкі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту звыш 25%.
-
edited
Беларусы, сваякі якіх жывуць у Чэхіі, могуць у Мінску падавацца на шэнгенскую візу. Амбасада пачне прымаць электронныя лісты для такіх віз з 10 лістапада 2026 года. Да сваякоў адносяцца дзеці, унукі, бацькі, бабулі і дзядулі. Сёстры, браты, цёткі, дзядзькі, стрыечныя сёстры і браты ў гэту катэгорыю не ўваходзяць.
-
edited
Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Разані — гэта адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у сваёй галіне. Яго праектная магутнасць складае больш за 17 млн тон нафты ў год. Разанскі завод вырабляе аўтамабільны бензін, дызельнае паліва, авіяцыйную газу, мазут і іншыя нафтапрадукты. У кастрычніку ён ужо быў атакаваны дронамі, пасля чаго на прадпрыемстве спынілася праца адной з асноўных установак для перапрацоўкі нафты. Сваю працу завод аднавіў толькі нядаўна.
-
Сэнсы дня на @euroradio. Важныя тэмы апошніх 24 гадзінаў усяго за 7 хвілін: https://youtu.be/zIg7ts8LT8I
-
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 4 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:15 Лукашэнка зноў прапанаваў зрабіць Мінск пляцоўкай для перамоваў паміж Украінай і Расіяй 13:15 Навіны спорту 15:35 Беларусы хочуць вызвалення палітвязняў і пасварыліся праз тое, хто больш 22:02 Навіны шоу-бізу 25:00 У ЗША пераабралі Кангрэс — цяпер ён дэмакратычны "Сэнсы дня". Найбольш цікавае і важнае за аўторак — усяго за 7 хвілін!
-
Выбары ў Кангрэс ЗША: дэмакраты разгромна перамаглі, рэспубліканцы залізваюць раны. А што з гэтага беларусам? “Мы і на гэтыя выбары глядзім праз алярмісцкую оптыку. І шукаем, што б яшчэ магло пагоршыць нам жыццё. Хіба не дастаткова?" Вялікі разбор: https://euroradio.fm/vybary-u-zsha-shto-da-ikh-belarusam Спасылка, якая працуе без VPN
-
Восень у Беларусі. Нават варона з ЖК "Мінск-Свет" не можа прачнуцца без кубачка кавы! У каментарах гадаюць: — Гэта напэўна гарбузовы латэ. — На безлактозным.
-
Гродзенскія памежнікі "прадухілілі спробы ўвозу ў Беларусь забароненых прадметаў". Адным з такіх прадметаў быў цацачны верталёт з пультам дыстанцыйнага кіравання. Забаронены прадмет канфіскавалі. Беларусцы, якая яго перавозіла, пагражае штраф — да 1350 рублёў. Неўзабаве пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў Беларусь забаранілі ўвозіць беспілотнікі і авіямадэлі. Пад забарону трапілі і цацкі. "Выключэннем з'яўляюцца паветраныя цацачныя шары, паветраныя змеі і цацкі, якія лятаюць без дыстанцыйнага кіравання", — тлумачаць у Памежным камітэце.
-
Лукашэнка хоча перагарнуць старонку 2020 года, але для Еўрасаюза больш важны 2022 год. Для Брусэля саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі азначае небяспеку. А ў Мінску гэтага выбіраюць не заўважаць. Гэта можа стварыць праблемы, калі Еўрасаюз і Лукашэнка ўсё ж падыйдуць да дыялогу, упэўненая экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава. Цалкам свежы стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=DydtvstpvYg
-
Літоўскія памежнікі не пусцілі ў краіну 20 тон радыеактыўных чарніцаў з Беларусі. Фуру спынілі на мяжы 3-га лістапада: партатыўны вымяральнік паказаў 0,07 мкЗв/гадз (гэта вышэй за норму), а крыніцай выпраменьвання аказаўся цэзій-137. Гэты ізатоп трапіў у беларускія лясы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Яго перыяд паўраспаду складае каля 30 гадоў. А лясныя ягады назапашваюць цэзій асабліва моцна. За апошнія дні гэта другі такі выпадак: 31-га кастрычніка літоўскія памежнікі не пусцілі з Беларусі 7 тон радыеактыўных лісічак.
-
У дзень, калі Лукашэнка прапанаваў еўрапейцам "перагарнуць старонку", у Беларусі затрымалі дзесяцярых супрацоўнікаў нямецкага канцэрна Bayer. Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман упэўнены — гэта сігнал. І вось пра што. Цалкам свежы стрым з Фрыдманам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=U1dctIb1TZQ
-
"Напрамак больш прывабны". Украінец расказаў @euroradio, як уцякаў ад прызыву ў войска праз Беларусь. Віталь Крыкрывенка, які цяпер жыве ў Венгрыі, удзячны беларускім сілавікам за прыязнае стаўленне. Але пры гэтым ускладае на беларускія ўлады адказнасць за напад з тэрыторыі Беларусі ў лютым 2022 года: "Віна за імі застанецца ў любым выпадку". Тут размова з ім цалкам: https://euroradio.fm/geta-ikh-adkaznasc-razmova-z-ukraincam-yaki-praz-belarus-zbeg-u-europu Спасылка, якая працуе без VPN
-
І Еўрасаюз, і ЗША стаміліся ад вайны. Як на фоне гэтай стомы не пайсці на саступкі Пуціну і Лукашэнку — "абы ўсё скончылася"? Тым больш, што дыктатары імкнуцца выкарыстаць сітуацыю... Разважае палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў. Цалкам сённяшні стрым з ім глядзіце тут: https://youtube.com/watch?v=-srsT6RGdJw
-
Святлана Ціханоўская ўпершыню адказала на крытыку з боку мужа. У інтэрв'ю @dw_belarus яна прызналася, што публічныя закіды Сяргея Ціханоўскага яе зачапілі. "Мне і крыўдна, і непрыемна. Хацелася б, каб рознагалоссі вырашаліся ў закрытым фармаце", — кажа лідарка дэмсілаў. Паводле яе, ёй даводзіцца свядома аддзяляць сям'ю ад палітычных роляў, сваёй і мужавай. "Я вельмі здзівілася гэтай новай рыторыцы Сяргея: што, аказваецца, я проста цягала тэчку ўсе гэтыя шэсць гадоў, што я ўчыніла падлог у 2020-м годзе... Я не з такімі пачуццямі змагалася за яго ўсе гэтыя шэсць гадоў", — дадае Ціханоўская. Гаворка пра партрэт мужа, які яна часта трымала ў руках падчас афіцыйных мерапрыемстваў, пакуль ён сядзеў у турме. Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29-га траўня 2020 года і прысудзілі да 18 гадоў калоніі. Вызвалілі яго ў чэрвені 2025-га.
- Older posts