Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
edited

Швейцарыя не далучыцца да байкоту чэмпіянату свету па хакеі, калі на турнір дапусцяць зборную Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік Швейцарскай федэрацыі хакея. Паводле яго слоў, арганізацыя асуджае ваенную агрэсію Расіі, але лічыць, што цяпер гаворка ідзе пра спартыўныя, а не палітычныя пытанні. Швейцарская федэрацыя заклікала не спяшацца з высновамі, спакойна ацаніць розныя пазіцыі і пазбягаць эмацыйных рашэнняў. Спартыўны арбітражны суд (CAS) 30 кастрычніка дапусціў зборныя Расіі да пяці міжнародных чэмпіянатаў сезона 2026/2027. Рашэнне выклікала пратэст шэрагу краін: Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, Данія, Латвія і Чэхія заявілі, што не будуць гуляць супраць Расіі. Некаторыя даўнія спонсары чэмпіянату свету таксама паведамілі, што могуць спыніць супрацоўніцтва.

Views over time

05001K1.5K6 Nov 08:4911 Nov 21:341.4K6 Nov 08:49: 0 views11 Nov 21:34: 1,440 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 08:490
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.