Хто прыехаў у госці да Лукашэнкі? Ціханоўская ўпершыню адказала мужу. Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і свету з Аляксандрам Кныровічам На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыехаў "еўрапейскі дэсант". Былі прадстаўнікі Францыі, Іспаніі, Польшчы і Турцыі. Блогер Аляксандр Кныровіч паглядзеў, што гэта за персанажы — і раскажа нам. Акрамя таго, абмяркуем, як неўзабаве зменіцца беларускі інтэрнэт-гандаль. Чаму, нягледзячы на ўсе пагрозы Камітэта дзяржкантролю, змяншаецца доля беларускіх тавараў на палічках крамаў. І як Святлана Ціханоўская адказала мужу на хэйт, які ліецца з яго стрымаў. Глядзіце наш жывы эфір тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=zM3ohGLWMgQ