На Варшаўскім мосце нехта пакіўнуў ката — у пераносцы і без дакументаў. Як кот апынуўся на мяжы і з якога боку яго прывезлі, невядома. “На польскім баку яго прыняць не могуць, магчымасці развярнуцца аўтобус не мае. 40 хвілін лавілі машыну ў надзеі, што хоць нашы памежнікі яго прымуць”, — піша відавочца падзей у Threads. У каментарах людзі абураюцца, што гаспадары не азнаёміліся з правіламі перавозкі жывёл праз мяжу. Іншыя пішуць, што жывуць ля мяжы і гатовыя забраць ката сабе. У ТГ-канале “Автобус “Брест-Тересполь” паведамляюць, што кот усё ж такі з’ехаў у Беларусь.