У верасні беларусы ўзялі рэкордную суму крэдытаў на пакупку жылля — 620 мільёнаў рублёў. Гэта максімальная лічба ад пачатку года. Усяго за дзевяць месяцаў для набыцця нерухомасці беларусы пазычылі амаль 3,3 мільярды рублёў. Для параўнання, у студзені аб'ём такіх крэдытаў складаў 191,2 мільёнаў. Росту крэдытавання спрыялі зніжэнне банкаўскіх ставак і з'яўленне так званага суперкрэдыту.