Пуцін адкажа, калі яму патэлефануе Зяленскі. Пра гэта заявіў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў. “Пуцін ні разу не адмаўляўся ад размоваў”, — сказаў у інтэрв’ю “Вестям” галоўны куратар расійскай знешняй палітыкі. Дагэтуль Пуцін шмат разоў заяўляў, што Расія гатовая да перамоваў з Украінай, але не з Уладзімірам Зяленскім асабіста.